«Bristeil» — беларускі поп-рок і інды-рок гурт з Мінска. Беларускамоўны калектыў быў створаны ў 2013 годзе франтменам «Hair Peace Salon» Алегам Вялем, які лічыцца адным з найлепшых рок-выканаўцаў краіны. Гурт выпусціў пазітыўна сустрэты «Тузін Гітоў» дэбютны самотнік «Cyruĺnia Svietu» і перамог у песенным конкурсе , дарабіў яго незавершаную кампазіцыю, што разам дазволіла намінавацца па лініі ўзнагарод «Тузін Гітоў» на «Адкрыццё года» ў 2014 годзе. У цяперашні час яго вакаліст-гітарыст Алег Вяль засяроджаны на напісанні песень для свайго сольнага электроннага музычнага праекта пад назвай «Helaiv», створанага ў 2017 годзе. Гісторыя Паходжанне з «Hair Peace Salon» Карані «Bristeil» паходзяць з «Hair Peace Salon», брыт-поп і пауэр-поп гурта з Мінска, аднаго з галоўных беларускіх прадстаўнікоў брытанскага інды-року. Утвораны ў 1998 годзе і вядомы пераважна па свайму англамоўнаму рэпертуару, ён здабыў пэўны поспех, за сваю гісторыю выдаў поўнафарматны альбом «Gentleman», а таксама з тузін сінглаў і самотнікаў, адзначыўшыся прызавым удзелам у шэрагу музычных спаборніцтваў.

З моманту рэлізу апошняй кружэлкі «Gentleman» «Hair Peace Salon» быў з большага неактыўны на музычнай сцэне, і ў 2013 годзе яго франтмен Алег Вяль вырашыў працягнуць ствараць музыку самастойна і надалей. Ён прыпыніў дзейнасць «Hair Peace Salon» з-за пасіўнасці гурта, каб пісаць песні ў новым праекце. Атрымаўшы некаторы досвед гульні дуэтам «VS ½ HPS» вясной 2013 года, бубнач «Hair Peace Salon» Аляксандр «Stepkinz» Сцепановіч вырашыў працягнуць творчы саюз з Алегам Вялем, і яны абодва заснавалі «Bristeil».

Гісторыя У канцы 2013 года два іншых члена далучыліся да ансамбля: бас-гітарыст Генадзь «Дроп-рэ» Лукашанец і сола-гітарыст Максім Быкаў, якія завяршылі фарміраванне класічнага складу рок-гурта. 2 снежня 2013 года «Bristeil» выпусціў першы сінгл «Heta Mahčyma» на «», які стане часткай яго будучага дэбютнага міні-альбома. Гэта быў першы рэліз музыкаў, і з дапамогай яго «Bristeil» анансаваў новы беларускамоўны максі-сінгл, запланаваны да выпуску вясною 2014 года.

Дэбютны самотнік «Cyruĺnia Svietu» быў выпушчаны ў свет 26 мая 2014 года. «Bristeil» напісаў чатыры песні для гэтага EP, дзве з якіх сталі каверамі: адна — рок-версіяй хіта Ланы Дэль Рэй «Video Games» на беларускай мове, другая — песняй «Hair Peace Salon» «Out of Time» з альбома «Gentleman», пераспяванай на роднай мове пад назвай «Pa-za Časam». Рэліз атрымаў хвалебную ацэнку ад Сяргея Будкіна, заснавальніка музычнага парталу «Тузін Гітоў»: «Глыбіня ў тэкстах і далікатнасць у падачы. Кожны з чатырох трэкаў заслугоўвае ўвагі і, безумоўна, шчыльных ратацый». Праца над усімі трэкамі вялася яшчэ калі «Нair Рeace Salon» не сышоў у бестэрміновы творчы адпачынак, адсюль і назва максі-сінгла з адсылкай да яго англійскай назвы «».

21 верасня 2014 года «Bristeil» выпусціў свой першы відэасінгл на новую песню «Muzyka Hučyć». Гурт зрабіў кліп на аснове кадраў з сеансу жывога запісу кампазіцыі «Unfinished Song», напісанай для конкурсу , спаборніцтва, выйгранага яго франтменам Алегам Вялем за год да таго. Па ўмовах конкурсу патрабавалася дарабіць незавершаную песню , а пераможца атрымліваў магчымасць праспяваць яе закончаную варыяцыю разам з ім на адной сцэне.

У той жа час, калі быў выпушчаны кліп, гурт змяніў і правапіс сваёй назвы. Арыгінальная назва калектыву «Брыстоль» () была зменена на «Bristeil». Лідар гурта Алег Вяль абвясціў пра гэта ў заяве для «Тузін Гітоў»:

Музычная дзейнасць гурта ў 2014 годзе дапамагла артыстам атрымаць намінацыю ў катэгорыі «Адкрыццё года» на прэміі «» «Тузін Гітоў». Уручэнне яе ўзнагарод адбылося 12 снежня 2014 года, і «Bristeil» быў абвешчаны ў складзе выканаўцаў на гала-канцэрце, але ў самы апошні момант перад сваім выступам басіст Генадзь «Дроп-рэ» Лукашанец пашкодзіў палец, якім ён граў. Такім чынам гурт не выступіў на канцэрце пераможцаў, але быў там і сустрэўся са сваімі прыхільнікамі на месцы правядзення цырымоніі ўзнагароджання.

Увосень 2014 года Маша Калеснікава з Еўрапейскага радыё для Беларусі паведаміла, што гурт працуе над новымі песнямі. У тым жа годзе Ілля Маліноўскі, музычны рэдактар той жа радыёстанцыі, ужо прыадчыняў таямніцу аб рыхтаваным да выпуску сінглу «», перазапісанага ў творчым перакладзе на беларускую спеву «Gentleman» з альбома «Hair Peace Salon» «Gentleman», але які яшчэ нідзе не выконваўся. Тым не менш апошні на дадзены момант музычны твор ад гурта быў прадстаўлены 9 верасня 2015 года ў якасці кароткага «Vine» кліпа, і, відавочна, асноўны фокус музыкаў быў ссунуты ў бок сваіх новых пабочных праектаў, у прыватнасці «Helaiv» Алега Вяля.

Алег Клімаў як карэспандэнт газеты «Культура» рэфлектаваў наконт заняпаду гурта, які «шчыра шкада згінуў заўчасна», у 2017 годзе, выказваючы думку, што Алег Вяль не дацярпеў да таго моманту, каб яго дзецішча «трывала ўмацавалася на клубнай канцэртнай сцэне».

Ацэнкі і стыль На прыкладзе міні-альбома «Cyruĺnia Svietu» Сяргей Будкін, заснавальнік «Тузін Гітоў» і аўтар «Будзьма беларусамі!», пісаў, што ў творчасці гурта захавалася разыначка, якая была ўласцівая музыцы «Hair Peace Salon», з той толькі розніцай, што гучанне новага калектыву Алега Вяля стала мякчэй. Унутраны драйв, светлы сум характарызуюць музыку разважанняў багатага ўнутранага свету яго франтмена, які «вельмі тонка адчувае рэальнасць». «Тузін Гітоў» каталагізаваў гурт як «мілагучны інды-рок».

Вячаслаў Радзівонаў, заснавальнік музычнага партала «Ultra-music.com», абазначаў гучанне «Bristeil» як тое, якое нагадвае гурт «Hair Peace Salon» у яго раннія гады. Некалькі кантраставалі «Experty.by», што ахарактарызавалі музычную трансфармацыю брытанскага інды-рокера Алега Вяля ў сваім новым калектыве «прыкметным ухілам у поп-рок». Удзельнікі

Алег Вяль — вядучы вакал, гітара (2013–). Максім Быкаў — сола-гітара, бэк-вакал (2013–). Генадзь «Дроп-рэ» Лукашанец — бас-гітара (2013–). Аляксандр «Stepkinz» Сцепановіч — ударныя (2013–).

Часовая шкала

Дыскаграфія Самотнікі «Cyruĺnia Svietu» (2014) Сінглы Год Назва2013«Heta Mahčyma»2014 «Muzyka Hučyć»

Музычныя відэа

Год Назва2014«Muzyka Hučyć» Узнагароды і намінацыі «Героі года» (прадстаўлены Тузін Гітоў) {| class="wikitable" |+ !Год !Намінант !Узнагарода !Вынік |- |2014 |«Bristeil» |«Адкрыццё года» |намінацыя

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Музычныя калектывы паводле алфавіта Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Поп-рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Квартэты Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2013 годзе