Чорны Чарамош — карта Івана-Франкоўскай вобласці () — рака ў Заходняй Украіне, працякае ва Усходніх Карпатах. Даўжыня — 87 км, плошча басейна — 856 км² і ўхіл — 14 м/км. Бярэ пачатак прыблізна на вышыні 1850 м паміж хрыбтамі Ратондул і Прылучны. Каля вёскі Устэрыкі Чорны Чарамош зліваецца з Белым Чарамошам у адну раку — Чарамош.
Чорны Чарамош — вузкая, горная рака, з хуткім цячэннем у камяністым рэчышчы. Берагі высокія, лясістыя. Магутныя парогі. Водны турызм.
Катэгорыя:Рэкі Івана-Франкоўскай вобласці Катэгорыя:Басейн Дуная