Троцкая вуліцаНаша Ніва. № 1, 1994. С. 7., таксама вуліца Траку або Трака́йская вуліца. Патэнцыянальна ў беларускай мове адтапанімічныя прыметнікі можна ўтварыць ад розных літоўскіх геаграфічных назваў, выражаных словазлучэннямі з наменклатурным тэрмінам у сваім складзе. Напрактыцы, за выключэннем назваў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, пераважна прымяняецца спосаб частковай транслітарацыі, пры якім анамастычная частка назвы транслітаруецца, а наменклатурны тэрмін перакладаецца. () — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Горадзе. Працягвае вуліцу Дамініканскую. Звязвае рог вуліц Віленскай і Нямецкай з вуліцай Завальнай.

Архітэктурныя дамінанты вуліцы — комплекс кляштара францысканцаў з касцёлам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, палацы Тызенгаўзаў, Тышкевічаў і Умястоўскіх, помнікі архітэктуры XV—XIX стагоддзяў.

Гісторыя Назва вуліцы ўтварылася ад горада Трокаў, кірунак на якое яна паказвае. Увесь перыяд існавання вуліцы яе назва заставалася няпераменнай.

Вуліца сфарміравалася ў XIV ст., яе працягам быў Троцкі гасцінец. У канцы вуліцы стаяла Троцкая брама гарадскіх абарончых муроў. Каля брамы збіралася адмысловае мыта, дзякуючы якому вуліцу забрукавалі адной з першых у месце. З XVI ст. дзейнічаў водаправод.

Агульныя звесткі

Даўжыня вуліцы каля 300 м. Мае брукаваную праезную частку. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжавання з Завальнай вуліцай. З правага паўднёвага боку вуліцы дамы з няцотнымі нумарамі, з левага паўночнага боку — цотная нумарацыя.

З правага боку адыходзяць вуліцы Кейданская і Францысканская, з левага — вуліца Гарадскога Мура.

Усярэдзіне вуліцы з паўднёвага боку размяшчаецца Францысканскі сквер.

Будынкі

Няцотны бок

№ 1 (таксама Завальная вуліца, 26) — палац Тышкевічаў. Камяніца існуе з XV ст. У канцы XVIII ст. яе рэканструявалі ў стылі позняга класіцызму. Неўзабаве палац перайшоў да прадстаўнікоў роду Тышкевічаў, на заказ якіх у 1840 годзе адбылася чарговая рэканструкцыя будынка. У другой палове XIX ст. калі пры ганку з’явіліся постаці атлантаў, якія падтрымліваюць балкон. У 1863 годзе ў доме патаемна збіраліся паўстанцы, пазней тут размяшчаліся яўрэйскія ўстановы. У маі 1907 года ў будынак перабралася рэдакцыя газеты «Наша Ніва», якая працавала тут да 1908 года. Менавіта сюды надрукаваць свае творы ўпершыню завітаў Канстанцін Міцкевіч (Якуб Колас)Корбут В. Па віленскім бруку. Беларускія вуліцы літоўскай сталіцы // «Туризм и Отдых». № 29 (664). 24 ліпеня 2008..

№ 9 (таксама Францысканская вуліца, 1) — касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар францысканцаў. У 1334 годзе Пётр Гаштольд запрасіў у Вільню манахаў-францысканцаў. У 1435 годзе яны збудавалі мураваны гатычны касцёл. У XVIII ст. святыню перабудавалі ў стылі барока. У 1998 годзе праводзілася рэстаўрацыя помніка.

Цотны бок № 2 — палац Умястоўскіх. Да сярэдзіны XVIII ст. тут стаялі драўляны дамы. Па пажары 1748 года на іх месцы збудавалі мураваны палац. У 1757—1761 гадах будынкам валодаў біскуп жамойцкі Антоній Дамінік Тышкевіч. У сярэдзіне XIX ст. палац набыў Казімір Умястоўскі. У другой палове XIX ст. будынак рэканструявалі. З 1949 года тут пэўны час дзейнічаў Віленскі краязнаўчы музей, з 1964 года — Музей тэатра і музыкі (філіял Літоўскага мастацкага музея). У 1992 годзе філіял стала самастойным Музеем тэатра, музыкі і кіно. У 1996 годзе музей перабраўся ў адрэстаўраваны Малы палац Радзівілаў на Віленскай вуліцы.

№ 28 — палац Тызенгаўзаў. Упершыню гатычная камяніца ўпамінаецца ў 1579 годзе. У другой палове XVIII ст. уладальнікам дома стаў магнат і асветнік Антоній Тызенгаўз, які грунтоўна перабудаваў і пашырыў старую камяніцу. Імаверна, аўтарам праекту перабудовы быў галоўны архітэктар Вялікага Княства Джузэпэ Сака. Па банкруцтве А. Тызенгаўза, які кіраваў каралеўскімі эканоміямі ў Вялікім Княстве Літоўскім, і яго смерці (1785) палац у 1789 годзе перайшоў да генеральшы фон Фітынгоф. Сучаснае аблічча з манументальнымі класічнымі фасадамі і сіметрычнай кампазіцыяй будынак набыў у выніку рэканструкцыі 1790 года. Па пажары ў 1944 годзе ад палаца захаваліся толькі сцены. У 1945 годзе будынак аднавілі, а ў 1957 годзе — рэканструявалі і рэстаўраваліЛашкевіч К. «Страчаная сталіца». 10 палацаў Вільні, якія варта пабачыць беларусу , TUT.BY, 29.03.2011..

Францысканскі сквер Перад бакавым фасадам касцёла размяшчаецца Францысканскі сквер, створаны на месцы колішніх кляштарных могілак. У куце сквера, на рагу з Бернардзінскай вуліцай захавалася капліца-пахавальня Сузінаў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Вуліцы Вільні