Вуліца Русу (), традыцыйная беларуская назва — Прачысценская вуліца — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Горадзе. Звязвае вуліцы Літарацкую і свой гістарычны працяг (цяпер вуліца Майроніса) да моста ў Зарэчча.
Архітэктурныя дамінанты вуліцы — цэрквы Прачысценская і Спаская (перабудаваная ў жылы дом), помнікі архітэктуры XIV—XIX стагоддзяў.
Гісторыя
Гістарычна вуліца называлася Спаскай (ад Спаскай царквы), Прачысценскай (ад Прачысценскай царквы) і Мітрапалітнай (ад палаца мітрапалітаў Кіеўскіх, галіцкіх і ўсяе Русі).Antanas Rimvydas Čaplinskas. Vilniaus gatvės. Vilnius: Charibdė, 2000. ISBN 9986-745-23-3.
У 1905 годзе названа Рускай.
Да 1-й паловы XX ст. была даўжэйшай і даходзіла да скрыжавання з Зарачанскай вуліцай і моста на Зарэчча. На гэтым працягу гістарычнай трасы (вуліца Майроніса) у наш час апынулася Прачысценская царква, што раней стаяла на самой вуліцы.
4 верасня 2016 года літоўскія ўлады ўрачыста адкрылі шыльду з назвай вуліцы на рускай мове і выявай купалоў-цыбулінаў. З нагоды адкрыцця выступіў расійскі фальклорны ансамбль «Аринушка». У гэты ж дзень невядомыя замазалі шыльду карычневай фарбайУ Вільні зафарбавалі шыльдачку «Руская вуліца», Хартыя’97, 4 верасня 2016..
Галерэя
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Віленскі каталог
Катэгорыя:Вуліцы Вільні