Людвіса́рская ву́ліцаНаша Ніва. № 1, 1994. С. 7., таксама вуліца Ліейі́клас () — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Горадзе. Звязвае вуліцу Віленскую з Універсітэцкай і гістарычнай Палацавай плошчай (цяпер плошча Даўкантаса). Працягваецца вуліцай Скопа.

Архітэктурная дамінанта вуліцы — палац Радзівілаў і комплекс кляштара баніфратаў з касцёл Святога Крыжа, помнікі архітэктуры XVII—XVIII стагоддзяў.

Гісторыя Назва вуліцы ўтварылася ад людвісарні, якая знаходзілася тут з канца XVIII ст.

У XIX ст. з мэтай русіфікацыі земляў колішняга Вялікага Княства Літоўскага ўлады Расійскай імперыі перайменавалі вуліцу ў Праабражэнскую (). Па адыходзе расійскіх войскаў з Вільні ў 1915 годзе вуліцы вярнулі традыцыйную гістарычную назву.

Агульныя звесткі Даўжыня вуліцы каля 350 м. Мае брукаваную праезную частку. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжавання з Віленскай вуліцай. З правага паўднёва-ўсходняга боку вуліцы дамы з няцотнымі нумарамі, з левага паўночна-заходняга боку — цотная нумарацыя.

Перасякаецца вуліцай Татарскай. З правага боку адыходзіць вуліца Святога Ігната, з левага — гістарычны Баніфрацкі завулак (цяпер вуліца Лаўрына Гуцэвіча). Усярэдзіне вуліцы перад касцёлам размяшчаецца сквер імя Лаўрына Гуцэвіча, далей — Прэзідэнцкі сквер.

Будынкі

Няцотны бок № 1 — былы дом беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў, у якім да 1930 года размяшчалася Беларуская друкарня імя Францішка Скарыны. Пасля пераехала ў дом № 6 па вул. Завальнай. № 11 (таксама Татарская вуліца, 23) — дом, у якім размяшчаецца атэль «Artis Centrum»

Цотны бок № 2 (таксама Гарбарская вуліца, 3 і Віленская вуліца, 22) — палац Радзівілаў, збудаваны ў XVII ст. ваяводам віленскім Янушам Радзівілам паводле праекту архітэктара Яна Ульрыха. У XIX ст. Радзівілы перадалі палац Віленскаму філантрапічнаму таварыству, якое валодала ім да 1940 года. З прычыны войнаў і пажараў на пачатак XX ст. будынак быў практычна разбураным. Па Першай сусветнай вайне ацалела толькі паўночнае крыло палаца. У 1967 годзе пачалася рэканструкцыя палаца, якая не завяршылася да нашага часу. З 1990 года ў будынку размяшчаецца філіял Літоўскага мастацкага музеяЛашкевіч К. «Страчаная сталіца». 10 палацаў Вільні, якія варта пабачыць беларусу , TUT.BY, 29.03.2011..

Галерэя

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Вуліцы Вільні