Бе́рштаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Бершты.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Парэцкага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 25 лістапада 1940 года ў складзе Скідзельскага раёна, з 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці, з 25 снежня 1962 года ў складзе Гродзенскага раёна. 6 студзеня 1965 года перададзены Шчучынскаму раёну. 20 верасня 2002 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Навадворскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 99 О решении вопросов административно-территориального устройства Щучинского района.

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: Арлова Гара, Бераставіца, Бершты, Падбершты, Пілаўня.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Шчучынскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Гродзенскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Парэцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Скідзельскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2002 годзе