Асацыя́цыя развіцця́ фіна́нсавага ры́нку — беларуская недзяржаўная некамерцыйная арганізацыя.

Гісторыя У 2013 годзе вядучыя форэкс-кампаніі, прадстаўленыя ў краінах СНД, прынялі рашэнне аб стварэнні Асацыяцыі развіцця фінансавага рынку ў Рэспубліцы Беларусь. 5 лютага 2013 года ў Мінску прайшла сумесная прэс-канферэнцыя Дзмітрыя Набздорова, начальніка ўпраўлення рэгулявання нябанкаўскіх аперацый Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і нацыянальных удзельнікаў рынку Форэкс, на якой ініцыятыва стварэння АРФІН атрымала поўную падтрымку дзяржаўнага рэгулятара.

3 красавіка 2013 года зарэгістравана Асацыяцыя развіцця фінансавага рынку. На працягу 2013 года АРФІН у супрацоўніцтве з Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь працуе над заканадаўствам у частцы рэгулявання дзейнасці форэкс-кампаній у Беларусі.

18 красавіка 2014 гада старшыня АРФІН Аляксандр Сабодзін выступіў на Міжнародным Форэкс-Кангрэсе ў Маскве з дакладам пра перспектывы развіцця Форэкса ў Рэспубліцы Беларусь. З моманту падпісання Указа №231 «Аб ажыццяўленні дзейнасці на пазабіржавым рынку Форэкс» 4 чэрвеня 2015 года, АРФІН уваходзіць у рабочыя групы Нацыянальнага банка Беларусі па працы над нарматыўнай базай да Указа.

Кіраўнікі 23 красавіка 2013 года Аляксандр Сабодзін ўзначаліў Асацыяцыю. 23 красавіка 2014 года Сяргей Пунько стаў новым Старшынёй АРФІН. 16 верасня 2014 года Яўген Мандрусаў ўзначаліў АРФІН. 1 ліпеня 2016 года Аляксей Сідараў прызначаны Старшынёй праўлення АРФІН.

Спасылкі

Катэгорыя:Арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Фінансы ў Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2013 годзе Катэгорыя:2013 год у Беларусі