Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт — орган выканаўчай улады горада Гродна.

Кіраўніцтва дзейнасцю Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт з’яўляецца выканаўчым і распараджальным органам на тэрыторыі горада Гродна і ажыццяўляе свае паўнамоцтвы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 года № 108-З «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» і іншымі актамі заканадаўства. Горад Гродна па тэрытарыяльным прынцыпе падзеляны на два раёны: Кастрычніцкі і Ленінскі.

Дзеючае кіраўніцтва: Старшыня — Андрэй Валер’евіч Хмель; Першы намеснік старшыні гарвыканкама — Андрэй Вацлававіч Жук (курыруе пытанні камунальнай гаспадаркі і жыллёвай палітыкі, прадпрыемстваў энергетыкі, газіфікацыі, прыродных рэсурсаў, зямельных рэсурсаў і геадэзіі); Намеснік старшыні гарвыканкама — Зоя Вацлаваўна Кулеша (курыруе пытанні эканомікі, працы і занятасці насельніцтва, гандлю і грамадскага харчавання, камунальнай маёмасці і прыватызацыі, замежнаэканамічнай дзейнасці); Намеснік старшыні гарвыканкама — Андрэй Георгіевіч Болтрык (курыруе пытанні адукацыі, культуры, аховы здароўя, фізкультуры і спорту, інфарміравання насельніцтва, супрацоўніцтва з палітычнымі партыямі, грамадскімі і рэлігійнымі арганізацыямі, рухамі і аб’яднаннямі); Кіраўнік справамі — Віталь Віктаравіч Мамачкін (курыруе пытанні дакументацыйнага забеспячэння гарвыканкама і работы з насельніцтвам, рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, гаспадарчай дзейнасці гарвыканкама).

Структурныя падраздзяленні: Упраўленне архітэктуры і горадабудаўніцтва Упраўленне гандлю і паслуг Упраўленне эканомікі Упраўленне справамі Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Фінансавае упраўленне Землеўладкавальнае упраўленне Аддзел арганізацыйна-кадравай работы Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аддзел ідэалагічнай працы і па справах молодзі Аддзел культуры Аддзел адукацыі Отдел спорта и туризма Аддзел будаўніцтва Юрыдычны аддзел Аддзел ЗАГС

Старшыні верасень 1939—1944 — Пётр Іванавіч Ратайка … да 2013 — Барыс Мікалаевіч Казялкоў 2013—2014 — Андрэй Паўлавіч Худык 11 жніўня 2014 — 30 мая 2023 — Мечыслаў Браніслававіч Гой з 30 мая 2023 — Андрэй Валер’евіч Хмель

Гл. таксама Гісторыя Гродна

Спасылкі

Катэгорыя:Арганізацыі Гродна Катэгорыя:Арганізацыі паводле алфавіта Катэгорыя:Мясцовыя выканаўчыя камітэты Беларусі