Іван Дубовіч (, ; 2-я пал. XVI ст., Вільня — паміж 1655—1656, , Валынскае ваяводства)Довбищенко Михайло. Повернення з небуття: рукописна та друкована спадщина дерманського архімандрита Івана Дубовича // Озстрозький краєзнавчий збірник. — Вип. 10. — Острог, 2018. — Стар. 183. — дзеяч грэка-каталіцкай царквы ў Рэчы Паспалітай, пісьменнік-палеміст, базыльянін.

Біяграфія

Паходзіў з сям’і заможных мяшчан. Сын віленскага бурмістра Ігната Дубовіча і Ганны Бандзюкевіч, брат Аляксея ДубовічаГеоргі Галенчанка. Ян Дубовіч // Славутыя імёны Бацькаўшчыны. — Вып. 2. — Мінск: Беларускі Фонд культуры. — Стар. 128.. Прыняў манаства ў базыліянскім ордэне. Намеснік полацкага архіепіскапа Іасафата Кунцэвіча ў Магілёве (1619)Описание документов архива западнорусских униатских митрополитв. — Том 1. — СПб, 1897. — Стар. 170—171..

На базыльянскай кангрэгацыі 1623 года выбраны на пасаду правінцыяла ордэнаАрхеографический сборник документов относящихся к истории Северо-Западной Руси. — Том XII. — Вильна, 1900. — Стар. 24.. У тым жа годзе па даручэнні Іосіфа Руцкага вёў перамовы ў Кіеве з праваслаўным мітрапалітам Іовам Барэцкім і Мялеціям Сматрыцкім. Абмяркоўвалася пытанне аб’яднання праваслаўных з уніятамі і стварэння ў Рэчы Паспалітай асобнага патрыярхату, падпарадкаванага ПапуШмурло Е. Ф. Римская курия на русском православном востоке в 1609—1654 годах. — Прага, 1928. — Стар. 53-57, 305—316..

Архімандрыт базыльянскіх манастыроў у Жыровіцах (1627—1629), пінскім прадмесці Лешчы (1634), на Валыні (1634—1656)Stebelski I. Ostatnie prace // Archiwum Komissyi Historycznej. — Tom 1. — Kraków, 1878. — S. 367, 371.. У 1638 г. быў адхілены ад кіравання Дзерманскім манастыром холмскім епіскапам , але праз год вярнуўся на ранейшую пасаду.Сhodynicki Kazimierz''. Dubowicz Jan // Polski Słownik Biograficzny.— Kraków, 1939-46.— t. 5.— S. 436—437.

Ёсць сведчанне пра пераход Івана Дубовіча ў лацінскі абрад. У актах Кангрэгацыі Прапаганды Веры ад 20 лістапада 1643 года ён згадваецца як манах ордэна бернардзінцаў. Змена абраду не была ўхвалена ўніяцкім мітрапалітам Антонам Сялявам і Апостальскай Сталіцай. Каля 1645 года Іван Дубовіч зноў вярнуўся ў базыльянскі ордэн і працягваў выконваць абавязкі архімандрыта Дзерманскага манастыра да смерці.Архів Української Церкви. — Том 3. — Випуск 1. — Документи до історії унії на Волині і Київщині кінця XVI — першої половини XVII ст. — Київ, 2001. — Стар. 73.

Творчасць Пісаў на польскай і старабеларускай мовах. Літаратурную дзейнасць пачаў з панегірыка «Казанне на пахаванне Яснавяльможнай пані Барбары Нарушэвіч» (1627). Астатнія творы так ці інакш звязаны з багаслоўем і царкоўнай гісторыяй. У працы «Іерархія або аб вяршэнстве ў Божай Царкве» (1644) абгрунтоўваецца каталіцкі погляд на сутнасць царкоўнага адзінства, даказваецца неабходнасць заключэння царкоўнай уніі. У палеміцы з праваслаўнымі апанентамі аўтар карыстаўся як багаслоўскай аргументацыяй, так і фактамі царкоўнай гісторыі. У творы змешчаны храналагічны нарыс з біяграфіямі ўсіх кіеўскіх мітрапалітаў, які пазней выкарыстоўвалі іншыя ўніяцкія пісьменнікі. Іван Дубовіч паказвае вялікую эрудыцыю, спасылаецца на разнастайныя крыніцы: «рускія і маскоўскія летапісы», саборнікі, пралогі, творы гісторыкаў (Мацея з Мяхова, Марціна Кромера, Мацея Стрыйкоўскага, Цэзара Баронія ды іншых).

Апублікаваў ліст патрыярха Александрыйскага 1601 года, які знайшоў у архіве Львоўскага кафедральнага сабора.

Праца «Сапраўдны каляндар Хрыстовай Царквы» (1644) звязана з дыскусіяй сярод уніятаў наконт мэтазгоднасці пераходу на грыгарыянскі стыль. Аўтар выступае ў падтрымку каляндарнай рэформы. Царкоўныя догматы спалучаюцца ў творы з рацыяналістычнай аргументацыяй: фактамі астраноміі, матэматыкі, фізікі, гісторыі.

Літаратурная спадчына Івана Дубовіча не абмяжоўваецца друкаванымі выданнямі. Засталіся ў рукапісах наступныя творы:

«Кормчя, або Номаканон» (каля 1634) — збор кананічнага права. «Абарона царквы саборнай апостальскай супраць усіх ератыкаў» (Obrona Cerkwi Sobornej Apostolskiej przeciw wszytkim heretykom, 1639) — частка матэрыялаў з гэтай працы перадрукавана пазней у кнізе «Іерархія або аб вяршэнстве ў Божай Царкве» (1644). «Хроніка, або сумарыуш» (Kronika czyli sumarius) — кампілятыўны зборнік па гісторыі царквы, у тым ліку ў Рэчы Паспалітай, з 34 па 1600 год. «Способ размышленя повседневного» — зборнік медытацый на «рускай» і лацінскай мовах. «Вобраз Праваслаўнай Царквы» (Obraz Prawoslawnej Cerkwi, 1645). Невядомы твор, накіраваны супраць , пра які пісаў Пётр Магіла ў працы «Літас»Архив Юго-Западной России. — Часть 1. — Том 9. — Кіев, 1893. — Стар. 53, 69, 278.. Сам Іван Дубовіч аспрэчыў сваё дачыненне да яго напісання ў луцкім гродскім судзе 19 чэрвеня 1645 годаГаленчанка Георгі. Ян Дубовіч // Славутыя імёны Бацькаўшчыны. — Вып. 2. — Мінск: Беларускі Фонд культуры. — Стар. 138..

Пераважная частка рукапіснай спадчыны пісьменніка (каля 1500 аркушаў) у 1920—1930-я гады захоўвалася ў Нацыянальнай бібліятэцы Польшчы (Варшава). Падчас Другой сусветнай вайны рукапісы зніклі.

Бібліяграфія

«Kazanie na pogrzebie jaśnie wielmożney Paniey Paniey Barbary Naruszewiczowny Januszowey Skuminowey Tiszkiewiczowey…» (Wilno, 1627) «Hierarhia abo o zwierchności w Cerkwi Bożey» (Lwów, 1644). «Kalendarz prawdziwy Cerkwi Chrystusowej» (Wilno, 1644).

Катэгорыя:Постаці беларускага ўсходняга каталіцтва Катэгорыя:Базыльяне Катэгорыя:Палемісты Рэчы Паспалітай