Будынак былой духоўнай кансісторыі — будынак у Мінску, размешчаны па адрасе праспект Незалежнасці, 24, на рагу з Чырвонаармейскай вуліцай (№ 1). Помнік архітэктуры з рысамі класіцызму.
Гісторыя Будынак пабудаваны ў сярэдзіне XIX стагоддзя (паводле некаторых звестак — у 1864 годзе) у складзе комплексу архірэйскага падворка для размяшчэння кансісторыі, а таксама пакояў мінскага епархіяльнага архітэктара. Кансісторыя дзейнічала да 1924 года. У савецкі перыяд у будынку размяшчаўся музей гісторыі войскаў Беларускай ваеннай акругі. У 2004 годзе ў будынку адкрыты Інстытут тэалогіі імя Кірыла і Мяфодзія Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Архітэктура
Будынак невялікі, кампактны, Г-падобны ў плане. Першапачаткова быў двухпавярховы, сцены першага паверха руставаныя, другога — гладкія, вокны прамавугольныя. Пазней надбудаваны трэці паверх. Сцены фасадаў расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, якія на трэцім паверсе дэкарыраваны простымі сандрыкамі. Сцены двух першых паверхаў руставаныя і аддзеленыя ад трэцяга шырокім карнізным поясам. Будынак завершаны тонкапрафіляваным карнізам. Унутраная планіроўка змешанага калідорна-анфіладнага тыпу. Першы і другі паверхі маюць цыліндрычныя і крыжовыя скляпенні, трэці — плоскія.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Мінску Катэгорыя:Збудаванні Мінска ў стылі класіцызм Катэгорыя:Праспект Незалежнасці (Мінск) Катэгорыя:Чырвонаармейская вуліца (Мінск)