Дублі́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Дублін. Знаходзіўся ў цэнтральнай частцы раёна.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Брагінскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Спярыжскага сельсавета.
18 сакавіка 2005 года Спярыжскі сельсавет перайменаваны ў Дублінскі сельсавет. 17 лістапада 2005 года скасавана вёска Міхалоў. 26 верасня 2006 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Чамярыскага сельсаветаРешение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области . На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: вёскі Валахоўшчына, Глухавічы, Дублін, Ільічы, Казялужцы, Нудзічы, Рафалаў, Спярыжжа, Старыя Юркавічы, Ясяні, пасёлкі Дубраўка і Ленінец.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Брагінскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1927 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2005 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2006 годзе