Мінская тэлевежа — тэлевежа ў Мінску. Размешчана па вуліцы Камуністычная, 6, за будынкам Тэлецэнтра Цэнтральнага тэлебачання Беларусі (АНТ, СТБ)
Гісторыя
З 1 студзеня 1956 г. з мінскай тэлевежы пачала ажыццяўляцца трансляцыя Рэспубліканскай тэлевізійнай студыі. Радыус дзеяння ўпэўненага прыёму дасягаў 70 км.
6 кастрычніка 1967 года Мінскі тэлецэнтр упершыню прыняў па радыёрэлейнай лініі поўны каляровы тэлевізійны сігнал з Масквы па сістэме СЕКАМ-3Б.нумар газеты «Вячэрні Мінск» ад 1 лістапада 1967 года, хоць у той час у Мінску было толькі 5 каляровых тэлевізараўКошт першых каляровых тэлевізараў дасягаў 800—1250 рублёў (па тых часах немалыя грошы), два з якіх былі пастаўлены на Мінскім тэлецэнтры для кантролю за радыёрэлейнай лініяй і эфірам. З 13 верасня 1974 тэлецэнтр рэгулярна вядзе каляровыя перадачы.
Да 1976 года радыётэлевізійны перадавальны цэнтр быў вынесены за горад і вежа стала выкарыстоўвацца толькі для працы перасоўных тэлевізійных станцый і перадачы праграм з Мінска на новы цэнтр. Было выкарыстоўваць яе яшчэ і для стварэння ў сталіцы рэспубліканскай радыётэлефоннай сувязі. Для гэтага вышку ўкарацілі амаль на 40 метраў, правёўшы раніцай 13 ліпеня ўнікальную аперацыю — над вежай павіс верталёт, мантажнікі замацавалі тросы і праз хвіліну машына, падняўшы секцыю, перанесла яе на спецыяльна абсталяваную пляцоўку ў раёне Камсамольскага возера. Хоць дэмантаж можна было здзейсніць і пры дапамозе «паўзучага» крана, які выкарыстоўваўся ў такіх выпадках, але на гэта б спатрэбілася шмат часу і падняць шматтонны груз на такую вышыню было практычна немагчыма. Таму ўпершыню ў Мінску гэту аперацыю ўзяў на сябе верталёт «МІ-10К», прызначаны для мантажных прац (выконваў гэту працу вопытны маскоўскі экіпаж у складзе Ф. Бялушкіна, Селіверстава, Правалава і вядучага інжынера А. Чубарава). Далей, на вышыні каля 160 метраў была змантавана пляцоўка дыяметрам у 20 метраў, якая складалася з 8 пяцітонавых пялёсткаў, на якой усталявалі антэны, неабходныя для працы новага віду сувязі.
Тэхнічная інфармацыя першапачатковая вышыня — 200 м. вышыня ў даны час — 176 м. верхняя пляцоўка — 160 м.
Спасылкі
Пра праект будаўніцтва мінскай тэлевежы // Твая сталіца — Мінск
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:Тэлевежы Катэгорыя:Камуністычная вуліца (Мінск)