Алякса́ндр Вале́р’евіч Панамаро́ў (; нар. 9 жніўня 1973, Хмяльніцкі, Украіна) — украінскі спявак.

Біяграфія

Дзяцінства Бацька Аляксандра — Валерый — паходзіць з Хмяльніцкага, а маці — Любоў Анатольеўна — з Данецка. У дзяцінстве Саша хварэў на малакроўе. З 6 гадоў пайшоў у бокс, якім займаўся да 15 гадоў. Падчас аднаго з баксёрскіх паядынкаў Саша прапусціў удар у галаву. Траўма прывяла да хуткай страты зроку. Урачы параілі Панамарову адмовіцца ад боксу. Саша якраз закончыў 8 класаў. З’явілася магчымасць паступіць у вучылішча, якіх тады ў Хмяльніцкім было 3 — медыцынскае, педагагічнае і музычнае. Саша выбраў музычнае. На ўступным іспыце Аляксандр Панамароў спяваў песню «Ніч така місячна».

Еўрабачанне Прымаў удзел у Еўрабачанні-2003 ад Украіны, але не здолеў перамагчы.

Панамароў і палітыка Аляксандр Панамароў вызначыўся ў выступах у палітычнай кампаніі на падтрымку другога тэрміна Кучмы. Ён, разам з шэрагам іншых спевакоў, ездзіў праматурамі па Украіне на падтрымку, тады праўладнага, кандыдата ў прэзідэнты.

Дыскаграфія

Альбомы

З ранку до ночі (1996) Перша і остання любов (1997) Вона (2000) Він (2001) Я люблю тільки тебе (2006) Ніченькою (2007) Найкраще (2016)

Сінглы

Hasta la Vista (2003) 100 kisses — разам з Ані Лорак (2006) Україна переможе (2022)

Кампіляцыі

Краще (2004) Золоті хіти (2007) Найкраще (2016)

Спасылкі Старонка фан-клуба Аляксандра Панамарова

Катэгорыя:Музыканты Украіны Катэгорыя:Удзельнікі Аранжавай рэвалюцыі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Украіны Катэгорыя:Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне