Ліві́йцы (старажытнаег.: )  — старажытны народ, што ў канцы 2 — першай палове 1 тысячагоддзяў да н. э. насяляў землі на захад ад Егіпта, а таксама ў самім Егіпце.

Лівійцы ўдзельнічалі ва ўварванні ў Егіпет разам з народамі мора. Ад лівійцаў паходзяць XXII, XXIII і XXIV дынастыі фараонаў (945 — 720 гг. да н. э.).

Раннія ўзгадкі У тэкстах Старога Царства і Сярэдняга Царства ўзгадваюцца плямёны тжэхену і тжемехуWILLIAM COONEY, Egypt's encounter with the West: Race, Culture and Identity, што насялялі Заходнюю пустыню. У старажытнаегіпецкім мастацтве насельнікі захаду маляваліся як людзі з белай скурай, цёмнымі валасамі, часам са статкамі свойскай жывёлы.

У перыяд Новага Царства малюнак аблічча змяніўся: прадстаўнікоў заходніх народаў апісвалі са светлым тварам, пышнымі бародамі, у вопратцы і галаўных уборах з пёраў бусла ці страуса. У час кіравання фараона Аменхатэпа III з’яўляецца апісанне заходняга племені мешвеш або ма. Сеці I вёў войны супраць заходніх плямён тхухен, якія не карысталіся лукам і стрэламі, хаваліся ад егіпцян у пячорахВоенные походы Сети I . У сучаснай літаратуры ўсе гэтыя плямёны часцяком называюцца лівійскімі, аднак гэтае атаясненне мае ўмоўны характар.

Непасрэдна лівійцы (, <rbw> ці <lby>) як адзін з заходніх народаў з’яўляюцца ў егіпецкіх тэкстах часоў Рамсеса II. Гэты фараон пабудаваў сетку крэпасцяў на мяжы з Заходняй пустыняй. Але крэпасці служылі не толькі для абароны, але і ўзаемнага гандлю. Пра мірны характар узаемаадносін паміж егіпцянамі і заходнімі народамі таксама сведчаць археалагічныя раскопкіAncient Egyptians And Libyans Possibly Lived In Harmony During Ramses’ Reign . Некаторыя вучоныя лічаць, што лівійцы здаўна кантактавалі з егіпцянамі і каланізавалі заходнюю частку дэльты НілаТураев, Б. История древнего востока. Часть I. - Москва: Рипол Классик, 2013. С. 285.

Мернептах, пераемнік Рамсеса II, сутыкнуўся з уварваннем лівійскага правадыра Марая. Ён прывёў у якасці саюзнікаў народы мора, але быў пераможаны. Ваяўнічых лівійцаў малявалі з падстрыжанымі валасамі на патыліцы, татуяваным целам. У адрозненні ад папярэднікаў яны карысталіся канямі, захопленымі фараонам у бітвеГл: Гаудио, А. Цивилизации Сахары. Десять тысячелетий истории, культуры и торговли. / А. Гаудио. — М.: Наука, 1985. Большасць даследчыкаў мяркуе, што лівійцы па паходжанню былі звязаны з папярэднімі заходнімі плямёнамі і могуць з’яўляцца продкамі бербераў.

Рамсес III быў вымушаны змагацца як супраць заходніх плямён, у тым ліку лівійцаў, так і супраць народаў мора. Прычым, гэтая барацьба мела паспяховы характар. З гэтага часу ўсе прадстаўнікі заходніх плямён маглі называцца ў егіпецкіх і іншаземных тэкстах лівійцамі.

Лівійцы ў Егіпце Барацьба з лівійцамі была адной з прычын заняпаду Новага Царства. У пераходны перыяд прадстаўнікі заходніх плямён захапілі дэльту Ніла, дзе лівійскія правадыры стварылі свае манархічныя дынастыі. Лівійцы таксама сяліліся на поўдзень ад дэльты, служылі ваеннымі наймітамі. Нашчадак правадыроў мешвеш Асаркон нават меў тытул фараона. Яго пляменнік Шэшонк I спачатку ўзначальваў егіпецкае войска, а потым таксама стаў фараонам і заснаваў XXII дынастыюГл.: Kitchen, K. A. The Third Intermediate Period in Egypt: 1100-650 BC (Aris and Phillips Classical Texts). / Kenneth A. Kitchen. — Liverpool University Press, 1996. Ён, а таксама іншыя прадстаўнікі лівійскіх XXII, XIII і XIV дынастый імкнуліся выяўляць сябе прадаўжальнікамі старажытных егіпецкіх традыцый.

Археолагамі не знойдзена значных прыкмет рассялення лівійцаў у Егіпце, што можа быць растлумачана імкненнем да асіміляцыі. Аднак прысутнасць лівійцаў адлюстравана ў пісьмовых крыніцах. У першай палове 1 тысячагоддзя да н. э. яны складалі своеасаблівую ваенную кастуThe rise to power of the Libyans . Герадот паведамляўГерадот, II:18, што жыхары двух памежных гарадоў, якія захоўвалі лівійскую тоеснасць і родную мову, пакутвалі з-за рэлігійных звычаяў егіпцян, а таму звярнуліся да аракула Амона з патрэбай дазволіць ім харчавацца розным мясам, але атрымалі адказ, паколькі ўсе, хто жыве ў Егіпце, з’яўляюцца егіпцянамі.

Спасылкі

How Did the Libyans Impact Ancient Egypt? Ancient Man and His First Civilizations

Катэгорыя:Старажытны Егіпет Катэгорыя:Народы Афрыкі Катэгорыя:Зніклыя народы Катэгорыя:Старажытныя народы