Дагавор аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці (ДРСМД, РСМД) — дагавор паміж СССР і ЗША, падпісаны Міхаілам Гарбачовым і Рональдам Рэйганам 8 снежня 1987 года падчас савецка-амерыканскай сустрэчы на вышэйшым узроўні ў Вашынгтоне. Дагавор набыў моц 1 чэрвеня 1988 года. Дагавор упершыню ў гісторыі дазволіў ліквідаваць цэлы клас узбраенняў: бакі абавязаліся знішчыць усе комплексы балістычных і крылатых ракет наземнага базавання сярэдняй (1000-5500 км) і меншай (ад 500 да 1000 км) далёкасці, а таксама не вырабляць, не выпрабоўваць і не разгортваць такія ракеты ў будучыні.
У адпаведнасці з Дагаворам бакі на працягу трох гадоў павінны былі знішчыць усе пускавыя ўстаноўкі і ракеты наземнага базавання з радыусам дзеяння ад 500 да 5500 кіламетраў, уключаючы ракеты як на еўрапейскай, так і на азіяцкай тэрыторыі СССР. Дагавор прадугледжваў працэдуры праверкі інспектарамі, што павінны былі сачыць за знішчэннем ракет процілеглага боку.
Да падпісання Дагавора ў ЗША балістычныя ракеты класіфікаваліся на міжкантынентальныя (звыш 5000 км), сярэдняй (ад 500 да 5000 км) і малой (ад 150 да 500 км) далёкасці. У СССР да сярэдзіны 1980-х былі яшчэ аператыўна-тактычныя ракеты (ад 1 да 500 кіламетраў). У ЗША тактычныя (аператыўна-тактычныя) ракеты мелі далёкасць палёту ад 1 да 150 кіламетраў. У 1987 годзе, з падпісаннем Дагавора, была канчаткова ўстаноўлена новая класіфікацыя.
Згодна з арт. 3 Дагавора, знішчэнню падлягалі:
ракеты сярэдняй далёкасці СССР — РСД-10 «Піянер», «Р-12», «Р-14» (па класіфікацыі НАТА, «SS-20», «SS-4» і «SS-5» адпаведна) і крылатыя ракеты наземнага базавання РК-55 (па класіфікацыі НАТА — SSC-X-4 «Slingshot»); ЗША — «Першынг-2» і «BGM-109G» (крылатая ракета Tomahawk наземнага базавання); ракеты малой далёкасці СССР — «АТР-22 „Тэмп-З“» і АТР-23 «Ока» («SS-12» і «SS-23»); ЗША — «Першынг-1А».
Да чэрвеня 1991 года дагавор быў выкананы: СССР знішчыў 1846 ракетных комплексаў (з іх каля паловы — ракеты, якія не знаходзіліся на баявым дзяжурстве); ЗША — 846 комплексаўИстория Договора о ликвидации ракет средней и меньшей дальности // «Коммерсантъ», 07.12.2017.
У 2018 годзе Дональд Трамп заявіў, што Расія парушае ДРСМД і абвясціў аб выхадзе яго краіны з гэтага дагавораЗША выходзяць з Дамовы аб ракетах сярэдняй дальнасці, уцягваюць Расію ў гонку ўзбраенняў, Наша Ніва, 21-10-2018. 1 лютага 2019 года Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа абвясціў, што Злучаныя Штаты з 2 лютага пачнуць працэс дэнансацыі Дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці Дзяржсакратар ЗША абвясьціў пра выхад з ракетнай дамовы з Расеяй, Радыё Свабода, 1-02-2019. 2 жніўня ён канчаткова спыніў сваё дзеянне.
Гл. таксама Савецка-амерыканскія адносіны
Катэгорыя:Халодная вайна Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Катэгорыя:Ядзерная зброя Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы СССР Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы ЗША Катэгорыя:Дагаворы аб абмежаванні ўзбраенняў Катэгорыя:Перабудова Катэгорыя:Падзеі 1987 года Катэгорыя:Падзеі 2019 года