«Акупацыя. Містэрыі» — беларускі мастацкі фільм, зняты рэжысёрам Андрэем Кудзіненкам у 2003 годзе пры ўдзеле студый «Навігатар» і «XXI».
Сюжэт
Фільм складаецца з ўступлення і некалькіх навэл, звязаных паміж сабой агульнымі героямі і падзеямі, і паказанымі не ў храналагічным парадку. Твор, дзеянне якога адбываецца ў 1942 годзе, пачынаецца з дакументальных кадраў часоў нямецкай акупацыі Беларусі, у якіх паказваецца разбурэння, бедствы, злачынствы нацыстаў супраць мірнага насельніцтва, а таксама арганізацыя імі Беларускай краёвай абароны. Пасля дакументальных здымак з’яўляюцца двое беларускіх паліцаяў, якія едуць у санях. Адзін з іх спявае песні з савецкіх фільмаў, а затым кажа, што пасля вайны збіраецца здымаць кіно, але «не савецкае або нямецкае, а наша, беларускае». Другі адказвае, што «ніякага беларускага кіно ніколі не было, няма, і не будзе».
Скразным персанажам усіх містэрый з’яўляецца партызанскі ваяка Штыркін у выкананні Аляксандра Колбышава. У першай частцы яго забіваюць, але ён «уваскрасае»: гісторыі ідуць у адваротным парадкуnashaniva.by.
Містэрыя першая. «Адам і Ева» Вясковы хлопец Адам (Аляксандар Малчанаў), які йшоў у партызаны, застаецца на хутары ў абдымках каханай. Ён трапляе ў пастку жаночых чараў і забівае свайго правадніка Штыркіна.
Містэрыя другая. «Маці» Нямая жанчына ратуе параненага нацыста, які замяняе ёй сына, што загінуў.
Містэрыя трэцяя. «Бацька» Маленькі хлопчык так імкнецца адшукаць зніклага бацьку, што прыводзіць у дом людзей, якія забіваюць яго айчыма і маці.
У ролях
Здымачная група рэжысёр — Андрэй Кудзіненка
Прэм’ера Забаронены да паказу ў Беларусі ў 2004 годзе, пракатнае пасведчанне вярнулі ў 2010 годзе. Беларуская прэм’ера карціны на вялікім экране адбылася 15 лютага 2010 года ў кінатэатры «Піянер» у рамках кінаклуба «Формула кіно».
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы Беларусі Катэгорыя:Фільмы на беларускай мове Катэгорыя:Фільмы Андрэя Кудзіненкі Катэгорыя:Фільмы-драмы Беларусі Катэгорыя:Фільмы-драмы 2004 года Катэгорыя:Фільмы Беларусі 2004 года