«Тэатральная» () — станцыя Замаскварэцкай лініі Маскоўскага метрапалітэна. Звязана перасадкамі са станцыямі «Ахотны Рад» на Сакольніцкай лініі і «Плошча Рэвалюцыі» на Арбацка-Пакроўскай лініі. Размешчана ў Цвярскім раёне (ЦАА); названа ад Тэатральнай плошчы. Адкрыта 11 верасня 1938 года ў складзе ўчастка «Плошча Свярдлова» — «Сокал» (другая чарга будаўніцтва). Пілонная трохскляпеністая станцыя глыбокага залажэння з адной астраўной платформай. Станцыя «Тэатральная» з’яўляецца апошняй працай архітэктара Івана Фаміна і мае статус ізноў выяўленага аб’екта культурнай спадчыны.
Катэгорыя:Станцыі Маскоўскага метрапалітэна Катэгорыя:Станцыі метрапалітэна паводле алфавіта