«Краснагвардзейская» () — станцыя Замаскварэцкай лініі Маскоўскага метрапалітэна. Размешчана паміж станцыямі "Алма-Ацінская" і "Дамадзедаўская". Знаходзіцца на тэрыторыі раёна Зяблікава Паўднёвай адміністрацыйнай акругі Масквы.

Гісторыя Адкрыта 7 верасня 1985 года ў складзе ўчастка «Арэхава» — «Краснагвардзейская», пасля ўводу ў эксплуатацыю якога ў Маскоўскім метрапалітэне стала 128 станцый. Названа ад аднайменнага раёна Масквы (цяпер скасаваны).

У 1991 годзе станцыю прапаноўвалі перайменаваць у «Зяблікава».

Катэгорыя:Станцыі Маскоўскага метрапалітэна Катэгорыя:Станцыі метрапалітэна паводле алфавіта