Уладзімір Максімавіч Калтаню́к ( — Лечебный факультет. Деканы факультета // Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт) — вучоны ў галіне хірургіі, доктар медыцынскіх навук (1990), прафесар.

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Бялёва (цяпер у Брэсцкай вобласці Беларусі). У 1957 годзе скончыў фельчарска-акушэрскую школу ў Брэсце і да 1960 года працаваў загадчыкам фельчарска-акушэрсткага пункта ў Казахскай ССР. У 1966 годзе скончыў Гродзенскі медыцынскі інстытут і працаваў у ім. У 1966—1970 гг. малодшы навуковы супрацоўнік, у 1970—1977 гг. асістэнт кафедры аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі, у 1977—1983 гг. асістэнт кафедры факультэцкай хірургіі, у 1983—1990 гг. дацэнт, у 1990—1992 гг. прафесар, у 1992—1998 гг. загадчык кафедрай. У 1972 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Кранеопластика формализированной гомокостью в условиях инфицированной раны при непроникающих черепно-мозговых повреждениях». У 1990—1997 гг. У. М. Калтанюк на пасадзе дэкана лячэбнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, а з 1998 года — прафесар кафедры аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі.

Памёр 4 красавіка 2002 года і пахаваны ў Гродне.

Навуковая дзейнасць Аўтар больш за 80 навуковых прац і вучэбнага дапаможніка. Сярод апублікаванага: Краниопластика формалинизированной гомокостью в условиях инфицированной раны при непроникающих черепно-мозговых повреждениях [Text]: (Экспериментальное исследование): автореф. дис. … канд. мед. наук: № 777 — хирургия / В. М. Колтонюк ; М-во здравоохранения СССР, Первый Московский ордена Ленина и ордена Трудового Красного Знамени мед. ин-т им. И. М. Сеченова. — Москва, 1972. — 15, с.: табл. Диагностика и комплексное хирургическое лечение послеоперационных и рецидивных вентральных грыж больших и огромных размеров [Текст]: автореф. дис. … д-ра мед. наук: 14.00.27 / В. М. Колтонюк ; 1 Моск. мед. ин-т им. И. М. Сеченова. — М., 1990. — 45 с. Хірургічныя хваробы [Текст]: вучэб. дапаможнік для студэнтаў мед. ін-таў / С. І. Юпатаў, У. М. Калтанюк. — Мінск: Выш. шк., 1996. — 351 с. — Библиогр.: с. 338—344. — 1000 экз. — ISBN 5-339-00984-Х.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Лечебный факультет. Деканы факультета // Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт

Катэгорыя:Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Катэгорыя:Хірургі СССР Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Дэканы лячэбнага факультэта ГрДМУ