«Чкалаўская» () — станцыя Люблінска-Дзмітраўскай лініі Маскоўскага метрапалітэна. Звязана перасадкамі з двума станцыямі «Курская», адна з якіх размяшчаецца на Арбацка-Пакроўскай лініі, іншая — на Кальцавой. Размешчана ў Басманным раёне (ЦАА); названа ад вуліцы Чкалава, якой яшчэ да адкрыцця станцыі была вернута гістарычная назва Земляны Вал. Адкрыта 28 снежня 1995 года ў складзе ўчастка «Чкалаўская» — «Волжская». Пілонная трохскляпеністая станцыя глыбокага залажэння з адной астраўной платформай.

Катэгорыя:Станцыі Маскоўскага метрапалітэна Катэгорыя:Станцыі метрапалітэна паводле алфавіта