Марафані́сі (), або Крана́і () — востраў каля паўднёвага Пелапанеса. Уваходзіць у склад Грэцыі. Агульная плошча — 5,16 га.

У мікенскі перыяд на востраве месціліся порт і паселішча, пакінутыя з пачаткам Цёмных стагоддзяў. Згодна легендзе, на востраве спыняліся Парыс і Алена падчас уцёкаў са Спарты ў Трою. Тут яны ўпершыню займаліся каханнем.

У 1821 г. выкарыстоўваўся грэчаскімі паўстанцамі як месца камандавання флотам. У 1898 г. быў злучаны з мацерыком дамбай.

У нашы дні на востраве знаходзяцца маяк, музей і праваслаўная капліца.

Спасылкі Lonely Planet Greece

Катэгорыя:Астравы Грэцыі Катэгорыя:Астравы Міжземнага мора Катэгорыя:Геаграфія Старажытнай Грэцыі