Аляксей Савельевіч Калу́гін (нар. ) — вучоны ў галіне хірургіі, фізіялогіі спорту і спартыўнай медыцыны, доктар медыцынскіх навук (1970), прафесар (1973).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Чыстыя Лужы (зараз у Гомельскай вобласці Беларусі). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1952 годзе скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут. З 1961 года ў Гродзенскім медыцынскім інстытуце на 2-й кафедры хірургічных хвароб2-я кафедра хирургических болезней. История. // Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. У 1971—1995 гг. на пасадзе загадчыка кафедрай фізіялогіі спорту і спартыўнай медыцыны ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце.
Навуковая дзейнасць А. С. Калугіну належаць працы па лячэнні спайкавай хваробы брушыны, рэабілітацыі спартсменаў, адаптацыі арганізма да ўмоў жыццядзейнасці. Аўтар больш за 130 навуковых прац. Сярод апублікаванага: О технике операции Нобля // Клиническая хирургия. — 1966. — № 1.; Еюнопликации. — Мн., 1976.; За здоровьем и долголетием. — Мн., 1983.
Узнагароды Лаўрэат Скарынаўскіх навуковых чытанняў (Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, 1996 год).
Літаратура — С. 482.
Спасылкі Калугин Алексей Савельевич // Знаменитые люди Гомельщины Сотрудники Гродненского государственного медицинского университета (института) на фронтах Великой Отечественной войны. 70 лет Великой Победы: библиографический указатель / сост. Т. Б. Журавлёва; отв. ред. Л.М. Хомбак. – Гродно :ГрГМУ, 2016. – 22 с.
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Хірургі СССР Катэгорыя:Хірургі Беларусі