Ге́лен (), таксама вядомы як Скама́ндр () — легендарны траянскі прадракальнік, сын Прыама, валадара Троі.

Двайняты Гелен і Касандра былі народжаны Гекубай, другой жонкай Прыама. Падобна да сястры, быў прадракальнікам, аднак у яго прароцтвы ніхто не верыў. Біўся ў Траянскай вайне разам з іншымі траянцамі на чале са старэйшым братам Гектарам. Пасля смерці Парыса марна прэтэндаваў на тое, каб ажаніцца з Аленай Цудоўнай. У смутку прыйшоў на гару Іда каля Троі, дзе быў захоплены ў палон Адысеем. Гелен паведаміў ахейцам, што яны здолеюць захапіць Трою, калі выкрадуць статую Палады з траянскага храма. Адысей так і зрабіў.

Пасля згубы Троі перасяліўся ў Эпір, дзе ажаніўся з Андрамахай і стаў мясцовым валадаром. Крыніцы

Спасылкі Helenus — Greek Mythology

Катэгорыя:Героі старажытнагрэчаскіх міфаў Катэгорыя:Удзельнікі Траянскай вайны Катэгорыя:Цары эпірскія Катэгорыя:Дзеці Прыяма