Прафесарскі корпус — будынак у г. Горкі, знаходзіцца на паўночай ускраіне ансамбля Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.
Архітэктура
Пабудаваны ў пачатку XX ст. з цэглы. Трохпавярховы будынак з высокім паўпадвалам, у плане прамавугольны. Сіметрычныя фасады вылучаны рызалітамі, аформлены па вуглах руставанымі лапаткамі. Над рызалітам галоўнага фасада — ступеньчаты атык з арнаментам на карнізе. 1-ы паверх аддзелены ад 2-га карнізам, на галоўным фасадзе гарызантальна руставаны. Сцены на ўзроўні 2-га і 3-га паверхаў члянёны лапаткамі. Аконныя праёмы ў ліштвах. У цэнтральнай частцы будынка ў межах рызалітаў 2 лесвічныя клеткі.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Горак Катэгорыя:Славутасці Горак Катэгорыя:Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія