Ілья Гульцяеў (нар. , Волагда) — расійскі футбаліст, абаронца пермскага «Амкара».
Клубная кар’ера Выхаванец пскоўскага футбола, у 2004 годзе трапіў у структуру маскоўскага «Спартака», з 2006 года пачаў выступаць за моладзевы склад. 15 ліпеня 2009 года правёў свой адзіны матч за асноўны склад «Спартака» ў 1/16 фіналу Кубка Расіі супраць «Краснадара». Неўзабаве перайшоў у «Том», дэбютаваў у Прэм’ер-лізе 1 лістапада 2009 года ў матчы супраць маскоўскага «Лакаматыва». У сезоне 2010 заваяваў месца ў асноўным складзе томскага клуба, у сезоне 2011 нярэдка выконваў функцыі капітана каманды.
У канцы 2012 года па заканчэнні кантракта пакінуў томскі клуб, а ў студзені 2013 года стаў іграком «Уфы». Пакінуў «Уфу» ў чэрвені таго ж года. Сезон 2013/14 правёў у ніжнякамскім «Нафтахіміу», пазней далучыўся да краснаярскага «Енісея». У студзені 2016 года падпісаў кантракт з «Тосна» на 1,5 гады, аднак у жніўні таго ж года вярнуўся ў «Енісей». У сезоне 2017/18 быў іграком «Тамбова».
У верасні 2018 года стаў іграком армянскага клуба «Бананц». У лютым 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў «Бананц» і неўзабаве падпісаў кантракт з беларускім клубам «Гомель»"Гомель" подписал российского защитника Гультяева. Спачатку быў трывалым іграком стартавага складу, а з верасня амаль не з’яўляўся на полі. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»14 футболистов покинули "Гомель".
У лютым 2020 года стаў іграком клуба «Новасібірск» з трэцяга расійскага дывізіёнаПокинувший "Гомель" Гультяев перешел в клуб российского Д3. У ліпені 2021 года перайшоў у пермскі «Амкар».
Міжнародная кар’ера У 2009 годзе гуляў за моладзевую зборную Расіі.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Ігракі ФК Амкар Перм Катэгорыя:Ігракі ФК Новасібірск Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Урарту Катэгорыя:Ігракі ФК Тамбоў Катэгорыя:Ігракі ФК Енісей Краснаярск Катэгорыя:Ігракі ФК Тосна Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтахімік Ніжнякамск Катэгорыя:Ігракі ФК Уфа Катэгорыя:Ігракі ФК Том Томск Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Масква