Лаянел Расакавіч Адамс () — расійскі футбаліст, абаронца казахстанскага клуба «Жэтысу» з Талдыкаргана.

Клубная кар’ера Нарадзіўся 9 жніўня 1994 года ў Санкт-Пецярбургу ў сям’і нігерыйца і рускай. Выхаванец ДЮСШ маскоўскага ЦСКА, ва ўзросце 18 гадоў трапіў у моладзевую каманду армейцаў, аднак так і не здолеў прабіцца ў аснову. У 2014 годзе перайшоў у краснаярскі «Енісей», аднак не замацаваўся ў складзе і быў аддадзены ў арэнду ў цвярскую «Волгу». Улетку 2015 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з КАМАЗам, аднак правёў за яго толькі дзве гульні.

У пачатку 2016 года перайшоў у армянскі клуб «Бананц», разам з якім выйграў Кубак Арменіі. Сезон 2017/18 правёў у клубе «Серседа» з трэцяга дывізіёна Іспаніі.

У студзені 2019 года адправіўся на прагляд у беларускі клуб «Іслач» і ў лютым падпісаў з ім кантракт«Ислочь» объявила о подписании российского защитника. football.by.. Пачынаў сезон 2019 у стартавым складзе, у маі выбыў з-за траўмы, у ліпені вярнуўся ў асноўны склад. У снежні 2019 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Іслаччу»Футбол. Лайонел Адамс, Кирилл Сидоренко, Михаил Афанасьев и Дмитрий Рекиш покинули «Ислочь» . pressball.by..

У лютым 2020 года стаў іграком казахстанскага клуба «Каспій»Экс-защитник «Ислочи» Адамс перешел в «Каспий». football.by., а ў сакавіку 2021 года перабраўся ў «Туран», дзе гуляў да канца сезона 2021. У сакавіку 2022 года далучыўся да армянскага «Вана». У чэрвені 2022 года стаў іграком чарнагорскай «Будучнасці», аднак ужо ў жніўні пакінуў клуб, так і не згуляўшы за яго.

У лютым 2023 года перайшоў у таджыкскі «Худжанд», а ў ліпені 2023 года зноў апынуўся ў Казахстане, далучыўшыся да «Жэтысу».

Загінуў 14 студзеня 2026 года ў Звянігарадзе (Расія), выпаўшы з акна жылога дома[Трагедия в Подмосковье: воспитанник ЦСКА Адамс выпал из окна высотки и умер до приезда врачей https://www.sport-express.ru/football/rfpl/reviews/eks-futbolist-cska-layonel-adams-pogib-posle-padeniya-iz-okna-v-podmoskove-podrobnosti-proisshestviya-2390299/].

Міжнародная кар’ера У 2011 годзе гуляў за юніёрскую зборную Расіі. У 2017 годзе ў складзе расійскай каманды прымаў удзел у летняй Універсіядзе.

Дасягненні Уладальнік Кубка Арменіі: 2016

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Ігракі ФК ЦСКА Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Енісей Краснаярск Катэгорыя:Ігракі ФК Волга Цвер Катэгорыя:Ігракі ФК КАМАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Урарту Катэгорыя:Ігракі ФК Серседа Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Каспій Актау Катэгорыя:Ігракі ФК Туран Туркестан Катэгорыя:Ігракі ФК Ван (Арменія) Катэгорыя:Ігракі ФК Худжанд Катэгорыя:Ігракі ФК Жэтысу Талдыкарган