Юрый Цецярэнка (нар. ) — украінскі футбаліст, паўабаронца луцкага «Ватранса».
Клубная кар’ера Выхаванец луцкіх ДЮСШ-2 «Украіна» і «Валыні». З 2013 года пачаў прыцягвацца да юнацкага, а з 2014 года і да моладзевага складаў «Валыні». 13 жніўня 2016 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы супраць крапіўніцкай «Зоркі» (1:0). Па выніках сезона 2016/17 «Валынь» страціла месца ў Прэм’ер-лізе, аднак паўабаронца застаўся ў луцкім клубе ў Першай лізе. У канцы 2017 года пакінуў каманду. У жніўні 2018 года стаў іграком літоўскага клуба «Атлантас», дзе гуляў да канца сезона 2018.
У лютым 2019 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Слуцк»Украинский хавбек пополнил ряды "Слуцка". Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, у чэрвені не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуў месца ў аснове. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт са слуцкім клубамТетеренко продолжит карьеру в "Слуцке".
У верасні 2020 года пакінуў «Слуцк»Тетеренко покинул "Слуцк" і неўзабаве вярнуўся ў «Валынь». У сакавіку 2021 года далучыўся да сімферопальскай «Таўрыі», дзе гуляў да канца сезона 2020/21.
З верасня 2021 года пачаў выступаць на аматарскім узроўні ў чэмпіянаце Валынскай вобласці за луцкі «Ватранс».
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Таўрыя Сімферопаль Катэгорыя:Ігракі ФК Валынь Луцк Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Атлантас Клайпеда