Каляровая металургія Беларусі — другая з падгалін металургічнай галіны металургічнай галіны прамысловасці Беларусі.

Сваёй прыроднай сыравіннай базы для каляровай металургіі Беларусь не мае. З канца XIX ст. існавалі невялікія медзеплавільныя прадпрыемствы саматужнага тыпу, якія выкарыстоўвалі металалом.

Хуткае развіццё ў другой палове ХХ ст. электратэхнічнай, прыборабудаўнічай і электроннай прамысловасці запатрабавала выкарыстанне вялікай колькасці каляровых металаў, найперш алюмінію. Цяпер у Беларусі працуе адзін завод другаснай перапрацоўкі каляровых металаў у Мінску. Маецца невялікая ліцейная вытворчасць у Гомелі і Мазыры. У 2010-х у Белаазёрску пачаў працу завод «Белінвестгандль-Сплаў» па экалагічна бяспечнай вытворчасці свінцу і свінцовых сплаваў з адпрацаваных свінцова-кіслотных батарэй.https://bit-splav.by/

У 1990-х гадах Беларусь з’яўлялася буйным экспарцёрам лому каляровых металаў, але цяпер значная колькасць такога лому выкарыстоўваецца на месцы.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Металургія Беларусі Беларусь