Данііл Восіпавіч Спасовіч, таксама Даніэль Спасовіч (, ; ) — беларускі медык, арганізатар аховы здароўя. Кандыдат філасофіі, доктар медыцыны і хірургііСпасович, Даниил Осипович (1797—1882) .
Біяграфія
Дзяцінства і адукацыя
Нарадзіўся ў 1797 годзе ў сям’і дыякана адной з уніяцкіх цэркваў Мінска, звестак пра маці не захаваласяMaciej Jankowski. Być liberałem w czasie trudnym: rzecz o Włodzimierzu Spasowiczu. Ibidem, 1996. S.13. Паходзіў са збяднелага шляхецкага роду герба «Ястрабец». Паступіў на факультэт фізіка-матэматычных навук Віленскага ўніверсітэта на казённы кошт, скончыў яго кандыдатам філасофіі 29 чэрвеня 1819 годаВадим Зеленков. Род Спасовичей в Минске // «Асоба і час». Беларускі біяграфічны альманах. — Выпуск 5. — Мінск: «Лімарыус». — 2013. — С. 328—344.. Пасля гэтага Д. Спасовіч паступіў на медыцынскі факультэт таго ж універсітэта і скончыў яго лекарам 1-га аддзялення ў 1823 годзе. У тым жа годзе, 29 чэрвеня, ён абараніў дысертацыю і атрымаў ступень доктара медыцыны.
Прафесійная дзейнасць
У 1824 годзе прызначаны павятовым урачом Рэчыцкага павета Мінскай губерні, дзе праслужыў сем гадоў і ў гэты час атрымаў у 1828 годзе ад Віленскага ўніверсітэта званне доктара хірургіі.
Пад яго кіраўніцтвам ужо ў 1825 годзе Рэчыца мела бальніцу, разлічаную на 25 коек, якая была буйнейшай у ва ўсёй Мінскай губерніЗДРАВООХРАНЕНИЕ РЕЧИЦКОГО РАЙОНА .
4 сакавіка 1828 года ён прызваны годным звання фізіката або інспектара ўрачэбнай управы. Выдатная праца ў Рэчыцы і здадзеныя экзамены прывяла да даравання залатой табакеркай ад Манарха, а крыху пазней і да павышэння па службе.
У 1831 годзе прызначаны акушэрам мінскай урачэбнай управы. Праз год заняў там жа пасаду інспектара, а з 1836 года складаўся яшчэ ўрачом Мінскага праваслаўнага духоўнага вучылішча.
Падчас трэцяй пандэміі халеры «за асаблівыя працы, аказаныя падчас бушавання ў 1848 годзе халеры» пасля быў уганараваны ордэнам Св. Ганны 2-й ступені.
У дадатак да інспектарскіх абавязкаў Д. Спасовіч удзельнічаў таксама ў рабоце Мінскага губернскага турэмнага камітэта — па сваёй пасадзе ён аўтаматычна прызначаўся дырэктарам т. зв. 5-га аддзялення гэтага камітэта, якое займалася санітарнымі і медыцынскімі праблемамі месцаў зняволення. З 1844 года ён выконваў абавязкі дырэктара Мінскага дзіцячага прытулку.
Непасрэднай медыцынскай практыкай займаўся ў бальніцы Мінскага духоўнага праваслаўнага вучылішча, а з 1840 года стаў штатным урачом Мінскай праваслаўнай духоўнай семінарыі, а яшчэ праз пяць гадоў пачаў выкладаць семінарыстам курс медыцыны. Таксама працаваў у Мінска.
У адстаўку выйшаў у 1864 годзе. Пасля гэтага працягваў жыць у Мінску, але пасля смерці дачкі Леанціны ад халеры, яны з жонкай пераехалі да дачкі Аляксандры ў Махноўку, якая знаходзілася на рацэ бліз мяжы Кіеўскай, Падольскай і Валынскай губерняўJanina Kulczycka-Saloni. Wlodzimierz Spasowicz: zarys monograficzny. Warszawa, Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1975. S.12.. Праз некалькі гадоў яны пераехалі ў Лэмэшыўку, дзе купіў маёнтак іх сын Уладзімір. Тэафіля Спасовіч памерла 17 верасня 1881 года ва ўзросце 79 гадоў, праз год і месяц, 30 кастрычніка 1882 годаDziennik Poznański nr 267, 1882., не стала і самога Данііла Спасовіча. З некралога бачна, што медыцынскую практыку ён не спыняў да апошніх дзён.
Навуковая і літаратурная дзейнасць
За навуковую дзейнасць Д. Спасовіча ў 1839 годзе Віленскае таварыства ўрачоў прыняло яго ў свой склад у якасці член-карэспандэнта. Надрукаваўшы ў 1851 годзе ў «Medicinische Zeitung Russland’s» (№ 193) свой першы артыкул «Lienitis carbunculosa et carbun culus Sibiricus» («Ліеніт і сібірская язва»), потым, на працягу многіх гадоў, быў сталым супрацоўнікам гэтага выдання.
Асобныя творы
«De labroraphia». Diss. inaug. Vilnae, typ. Dioecesanis. 1823. 8° 27. Гл. Józef Bieliński. Cesarskie Towarzystwo Lekarskie Wileńskie, jego prace i wydawnictwa (1805—1864). Warszawa, 1890. S. 335.
Грамадская дзейнасць
Па ініцыятыве Данііла Спасовіча 23 снежня 1862 года было заснавана Таварыства мінскіх урачоў. Яно праіснавала ўсяго год, але стварыла прэцэдэнт. Пасля паўторнага адкрыцця таварыства ў 1867 годзе Спасовіч, які ўжо быў у адстаўцы, передаў яму свой збор кніг па медыцынеОтчет о действиях Общества минских врачей за первый год существования, составленный президентом общества доктором Н. К. Бергом. Минск, 1868. С. 3..
Сям’я
Падчас працы ў Рэчыцы ажаніўся з немкай Феафілай (Тэафілай) Міхайлаўнай Крэйц (1802-81), дачкой Міхаіла Крэйца (Michał Wincenty Kreutz) і Цэцыліі Крэйц, народжанай Аскерка (Cecylia Oskierka). Яго жонка атрымала добрую адукацыю, ведала мовы і «належала да вяршкоў грамадства Міншчыны»Janina Kulczycka-Saloni. Na polskich i europejskich szlakach literackich: z pism rozproszonych 1985—1998. Wydział Polonistyki Uniwersytetu Warszawskiego, 2000. S. 452..
16 студзеня 1829 года ў сям’і нарадзіўся першынец Уладзімір.
Паводле фармулярнага спісу, складзенага ў 1859 годзе, і польскага генеалагічнага сайта «Wielka Genealogia Minakowskiego» можна пералічыць наступных іх дзяцей:
Уладзімір (16 студзеня 1829 — 26 кастрычніка 1906) — вядомы беларуска-расійска-польскі юрыст, грамадcкі дзеяч, публіцыст, крытык Міхаіл (29 верасня 1834 — 18 верасня 1835) Кіпрыян (25 ліпеня 1836—1917) — пасля атрымання ваеннай адукацыі служыў па паштовым ведамстве, быў жанаты з Наталляй Набароўскай (1850—1922) Аляксандра (17 ліпеня 1837 — не раней за 1909) — жонка адстаўнога маёра Браніслава Гаўсфорта (1819—1903) Леанціна (28 чэрвеня 1842 — 4 жніўня 1867) Адэлаіда (? — 1848) Яўгенія (? — 1833) Яўгенія (? — 1847) Зоф’я (? — 1847)
Сям’я з 1854 года валодала невялікім маёнткам Сціклева непадалёку ад Мінска, фальварак не захаваўся.
Крыніцы
Літаратура Род Спасовичей в Минске / Вадим Зеленков // Асоба і час : беларускі біяграфічны альманах. — 2013.― Вып. 5. ― С. 328―344.
, «Русские врачи-писатели». Вып. I, СПб. 1886 г., тетр. 2, стр. 117. , «Обзор жизни и трудов покойных писателей». Вып. IV. СПб. 1888 г., стр. 18. «Медицинский Список» на 1840 г., стр. 315; на 1860 г., стр. 359; на 1870 г., стр. 227.
Катэгорыя:Памерлі ў Вінніцкай вобласці Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Постаці беларускай аховы здароўя Катэгорыя:Мінскія губернскія ўрачэбныя інспектары Катэгорыя:Медыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Акушэры Расійскай імперыі Катэгорыя:Эпідэміёлагі Расійскай імперыі