Nvidia (стылізавана nVIDIA) — амерыканскі вытворца графічных працэсараў, відэаадаптараў пад гандлёвымі маркамі GeForce, Quattro і раней Riva TNT, мультымедыйных і камунікацыйных прыладаў для ПК і гульнявых кансоляў, на кшталт PlayStation 3 і Xbox.
Штаб-кватэра карпарацыі знаходзіцца ў горадзе Санта-Клара, што ў штаце Каліфорнія, ЗША.
Кошт акцый амерыканскага вытворцы ў 2024 годзе падняўся да гістарычнага максімуму, Nvidia стала самай дарагой кампаніяй у свеце. Поспех фірмы ў першую чаргу звязаны з яе рашэннем зрабіць стаўку на сектар штучнага інтэлекту. Да канца таргоў 18 чэрвеня акцыі каштавалі амаль 136 даляраў — у сто разоў больш, чым восем гадоў таму. У гэты дзень кампанія стала каштаваць даражэй, чым Microsoft, якая да таго ўзначальвала сусветны рэйтынг самых дарагіх кампаній планеты. У пачатку чэрвеня Nvidia абагнала па гэтым паказчыку Apple, адціснуўшы яе на трэцяе месца. Рынак ацэньвае Nvidia у 3,34 трлн даляраў, толькі з лютага 2024 года кошт кампаніі вырас больш чым у паўтары разыbbc.com/russian. У сувязі з такім ростам Nvidia пачалі адносіць да наймагутнейшых амерыканскіх тэхналагічных карпарацый.
Асноўны канкурэнт — кампанія AMD.
Зноскі
Спасылкі Афіцыйны сайт кампаніі Nvidia.
Катэгорыя:Кампаніі, заснаваныя ў 1993 годзе Катэгорыя:ІТ-кампаніі ЗША Катэгорыя:Крамянёвая даліна