PlayStation 2 () — другая гульнявая прыстаўка, выпушчана кампаніяй Sony, спадкаемніца PlayStation і папярэдніца PlayStation 3. Пра пачатак распрацоўкі было абвешчана ў сакавіку 1999 года, продаж кансолі ў Японіі распачалася 4 сакавіка 2000 года, у Паўночнай Амерыцы — 26 кастрычніка 2000 года і ў Еўропе — 24 лістапада 2000 года.
PS2 — гульнявая прыстаўка шостага пакалення, якая стала самай папулярнай гульнявой прыстаўкай у гісторыі відэагульняў. Станам на 2011 год у свеце прададзена больш за 154 мільёны экзэмпляраў PS2. З пачатку 2013 года вытворчасць спынена.
Тэхнічныя характарыстыкі Кансоль можна ўсталёўваць як вертыкальна, так і гарызантальна; для вертыкальнага становішча выпускаецца спецыяльная падстаўка. Прыстаўка мае 64-разрадны цэнтральны працэсар Emotion Engine (MIPS IV) з тактавай частатой 294,912 МГц. Аб’ём АЗП складае 32 МБ RDRAM, відэапамяці — 4 МБ. Графічны працэсар Graphics Synthesizer з частатой 147 МГц забяспечвае малюнак дазволам ад 320х240 до 1920х1080i.
PlayStation 2 мае два USB-парты і порт IEEE 1394, 2 раздымы для геймпадаў, 2 слоты карт памяці, камбінаваны аўдыё/відэавыхад, лічбавай аптычны выхад. Жорсткі дыск можа быць усталяваны ў адсек пашырэння на задняй панэлі кансолі.
У PlayStation 2 маюцца два раздыма для падлучэння геймпадаў, для падключэнне дадатковых след дакупляць спецыяльны кантролер. PS2 здольная працаваць з геймпадам першай PlayStation.
Магчымасці PlayStation 2 запускае відэагульні на CD-ROM і DVD-ROM. Акрамя таго, кансоль можа прайграваць аўдыё CD і фільмы на DVD, а таксама сумяшчальная з першай PlayStation. PS2 падтрымлівае карты памяці PlayStation і кантралёры, але пры гэтым карты памяці PS1 працуюць толькі з гульнямі для PS1, а кантралёры падтрымліваюць не ўсе функцыі, прадугледжаныя ў гульнях для PS2.
Пасля ўстаноўкі сеткавай карты некаторыя гульні для PlayStation 2 адкрываецца магчымасць шматкарыстальніцкай гульні праз інтэрнэт у гульнях, дзе гэта прадугледжана. Замест адзінага сэрвісу з сістэмай аплаты па падпісцы, сэрвісы для шматкарыстальніцкіх гульняў PlayStation 2 прадастаўляюцца выдаўцамі.
Гульні Для PlayStation 2 выйшла 2501 гульня, з іх 18 сталі бестселерамі, прададзена больш 5 млн. копій:
Grand Theft Auto: San Andreas Grand Theft Auto: Vice City Gran Turismo 3: A-Spec Grand Theft Auto III Gran Turismo 4 Final Fantasy X Need for Speed: Underground Need for Speed: Underground 2 Medal of Honor: Frontline Kingdom Hearts Metal Gear Solid 2: Sons of Liberty Final Fantasy XII Crash Bandicoot: The Wrath of Cortex Final Fantasy X-2 Madden NFL 2004 Dragon Quest VIII: Journey of the Cursed King Medal of Honor: Rising Sun Guitar Hero II
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Гульнявыя прыстаўкі Катэгорыя:Sony Катэгорыя:DVD