Махершалалхашбаз Алі (; ), прафесійна вядомы як Махершала Алі () — амерыканскі акцёр. Лаўрэат прэмій «Оскар» і «Залаты глобус», а таксама прэмій Гільдыі кінаакцёраў ЗША.

Біяграфія Нарадзіўся ў Оклендзе (штат Каліфорнія), вырас у Хейвардзе. Яго маці — святар, бацька з’яўляўся ў тэатральных пастаноўках на Брадвеі. Названы ў гонар аднаго з сыноў прарока Ісаі ў Бібліі. Выхаваны як хрысціянін, пазней прыняў іслам, і стаў членам Ахмадыйскай мусульманскай абшчыны ў ісламе, і змяніў сваё прозвішча з Гілмар на Алі. У 1996 годзе Алі скончыў Каліфарнійскі каледж святой Марыі з вучонай ступенню ў масавай інфармацыі.

Праяўляць цікавасць да акцёрства Алі пачаў пасля таго, як сыграў ў п’есе. Пазней далучыўся да каліфарнійскага тэатра імя Шэкспіра. Некаторы час працаваў у газеце «Gavin Report». Алі таксама скончыў Нью-Ёркскі ўніверсітэт, дзе атрымаў ступень магістра ў 2000 годзе.

Зноскі

Катэгорыя:Акцёры ЗША Катэгорыя:Акцёры тэлебачання ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BAFTA