Мікалай Фёдаравіч Ло́ўчы (нар. , фактычна — 18 снежня 1930) — вучоны ў галіне лесазнаўства, фізіялогіі і біяхіміі раслін, доктар біялагічных навук (1992), прафесар.

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Каменка Магілёўскай вобласці. У 1949 годзе скончыў сярэднюю школу, у 1954 годзе — Беларускі лесатэхнічны інстытут імя С. М. Кірава. Працаваў майстрам навучання на кафедры лясных культур, са снежня 1957 г. інжынерам у Аршанскім лясгасе. У 1957—1960 гг. праходзіў навучанне ў аспірантуры пры кафедры глебазнаўства і батанікі Беларускага лесатэхнічнага інстытута. У 1963 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Процессы заболачивания почв и их влияние на произрастание лесных насаждений» (навуковы кіраўнік — П. П. Рагавой). З 1960 г. М. Ф. Лоўчы працуе ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі, з 1982 года на пасадзе загадчыка лабараторыі. У 1991 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Эколого-географический анализ и кадастровая оценка типов сосновых лесов Белоруссии».

Навуковая дзейнасць М. Ф. Лоўчаму належаць навуковы працы па лясной геабатаніцы, лясной тэхналогіі, глебавай энзімалогіі. Аўтар каля 180 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій.

Сярод апублікаванага: Леса Белорусского Полесья. — Мн., 1977. (разам з І. Д. Юркевічам і В. С. Гельтманам); Сосновые леса Белоруссии. — Мн., 1984.(разам з І. Д. Юркевічам); Берёзовые леса Беларуси. — Мн., 1992 (у сааўтарстве).

Узнагароды Дзяржаўная прэмія БССР 1972 г.Ловчий, Николай Федорович (доктор биологических наук; род. 1930) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Крыніцы

Літаратура  — С. 351. Николай Фёдорович Ловчий: (к 80-летию со дня рождения) / В. И. Парфенов [и др.] // Ботаника : (исследования) : сборник научных трудов / Национальная академия наук Беларуси, Отделение биологических наук [и др.]. — 2011. ― Вып. 40. ― С. 629―631.

Спасылкі Ловчий Николай Фёдорович // Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» Ловчий, Николай Федорович (доктор биологических наук; род. 1930) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Катэгорыя:Батанікі СССР Катэгорыя:Лесаводы Беларусі Катэгорыя:Батанікі Беларусі Катэгорыя:Лесаводы СССР Катэгорыя:Дактары біялагічных навук