Ісламскі фронт () — паўстанцкая ісламісцкая арганізацыя, якая дзейнічала на тэрыторыі Сірыі. Утворана ў лістападзе 2013 года падчас узброенага канфлікту ў краіне. У яе склад увайшлі некалькі ўплывовых радыкальных ісламісцкіх груповак, якія дзейнічалі на поўначы Сірыі. Аб’яднанае фарміраванне стала самым буйным у дадзеным рэгіёне краіны. Лідарам арганізацыі стаў Ахмед Абу Іса.

Стварэнне 22 лістапада 2013 года Захран Алуш і Хасан Абуд заявілі аб зліцці сваіх узброеных апалчэнняў у адзіную структуру, а таксама заклікалі іншых паўстанцаў далучыцца да яе. Новая арганізацыя атрымала назву «Ісламскі фронт». Першапачаткова ў яе склад увайшлі шэсць буйных ісламісцкіх груповак, у тым ліку «Ліва ат-Таўхід», «Ахрам аш-Шам», «Ансар аш-Шам», «Армія ісламу», «Ліва аль-Хак» і «Сукур аш-Шам». Пры гэтым, у склад фронту не ўвайшлі звязаныя з «Аль-Каідай» групоўкі «Фронт ан-Нусра» і «Ісламская дзяржава Ірака і Леванта» (ІДІЛ), якія супернічалі з гэтымі ісламісцкімі арганізацыямі.

Па папярэдняй дамоўленасці, баевікі аб’ядналіся на тры месяцы. Як дзейнічаць далей, яны мелі намер вырашыць па заканчэнні гэтага тэрміну. Аб’яднанне ісламістаў ў паўночнай Сірыі адбылося праз некалькі дзён пасля гібелі Абдула-Кадзіра Салеха, які ўзначальваў «Брыгаду Таўхід». Камандзір загінуў ад ран, атрыманых у ходзе бамбардзіроўкі. Да аб’яднання сірыйскіх ісламістаў падштурхнулі нядаўнія поспехі ўрадавых сіл у раёне Алепа, дзе баевікі за апошнія тыдні страцілі адразу некалькі важных аб’ектаў.

Дзейнасць Паводле ацэнак экспертаў, агульная колькасць баевікоў групоўкі дасягала 45 000. Ісламісты ваявалі як з сірыйскімі ўрадавымі сіламі, так і з іншымі паўстанцкімі групоўкамі. Таксама прадстаўнікі арганізацыі заявілі, што не будуць супрацоўнічаць з нацыянальнай кааліцыяй сірыйскай апазіцыі і ўдзельнічаць у мірнай канферэнцыі «Жэнева-2». Адначасна баевікі групоўкі захапілі шэраг складоў і аб’ектаў, падкантрольных «Свабоднай сірыйскай арміі» (ССА).

Ідэалогія Дактрына групоўкі цалкам супадала з экстрэмісцкімі ўстаноўкамі тэрарыстычнай арганізацыі «Фронт аль-Нусра» — узброеным крылом «Аль-Каіды» ў Сірыі. Арганізацыя мела на мэце зрынуць урад Сірыі і шляхам гвалту і тэрору ўсталяваць на тэрыторыі краіны ісламісцкі эмірат — дзяржаву, пабудаваную на аснове законаў шарыяту, але, у адрозненне ад ІДІЛ, у тлумачэнні шарыяту салафізму з выкарыстаннем дасягненняў аравійскіх навук. Незадаволеныя тым, што ІДІЛ ператварыла джыхад у відэагульню, а адрубаннем галоў замест расстрэлаў у патыліцу значна знізіла колькасць асоб, якіх можна і трэба пакараць смерцю за здраду ісламу. Хоць сапраўдная прычына вайны паміж ІФ і ІД больш банальна — барацьба за ўладу, выкліканая ўзаемнымі пераходамі баевікоў з адной арганізацыі ў іншуюISIS seizes Syrian town near Iraqi border after Western-backed rebels defect to jihadi group | National Post Opposition frustrates ISIS-affiliated groups’ offensive in Daraa countryside гэтак жа, ІФ стваралася як саюз бандфармаванняў з раўнапраўным членствам, а ІД была цэнтралізаванай групоўкай, якой прысягалі на вернасць іншыя апалчэнні.

Злачынствы Групоўка «Армія Іслама» пад камандаваннем Захрана Алуша ўдзельнічала разам з радыкаламі арганізацыі «Фронт ан-Нусра» ў разні, наладжанай баевікамі ў працоўным пасёлку Адра, што паблізу Дамаска. Напад баевікоў на горад апынуўся жахліва жорсткім нават па мерках кровапралітнай сірыйскай вайны. У лістападзе 2015 года Армія ісламу выкарыстала сотні людзей у якасці жывога шчыта ад авіяўдараў ВПС Сірыі. Па паведамленні сірыйскай абсерваторыі па правах чалавека, гэта былі жыхары падкантрольных урадавым войскам частак Усходняй ГутыCaged Hostages From Syrian President’s Sect Paraded Through Rebel-Held Suburb - The New York TimesJaysh al-Islam - Wikipedia, the free encyclopediaMonitor: Syria rebels using caged captives as ‘human shields’ - Al Arabiya English.

Спасылкі

Катэгорыя:Антыўрадавыя баявыя фракцыі сірыйскага канфлікту Катэгорыя:Ісламісцкія тэрарыстычныя арганізацыі Катэгорыя:З’явіліся ў 2013 годзе