«Арэна Львоў» () — футбольны стадыён у горадзе Львоў (Украіна), які адкрыўся 29 кастрычніка 2011 года. Стадыён прымаў матчы чэмпіянату Еўропы па футболе 2012.
Апісанне стадыёна Умяшчальнасць стадыёна — 34 915 месцаў, з іх 104 месцы для людзей з асаблівымі патрэбамі, 408 бізнес-месцаў, 192 VIP-месцы. Стадыён мае 2 яруса. Агульная плошча зямельнага ўчастка — 243 226 метраў квадратных.Інфармацыя аб стадыёне
Гісторыя
Будаўніцтва 17 красавіка 2007 года УЕФА прыняў рашэнне аб прадастаўленні Польшчы і Украіне права правядзення Чэмпіянату Еўропы па футболе ў 2012 годзе. У заяўцы Украіны на прыняцце Еўра-2012 было вызначана 4 асноўных горада: Кіеў, Львоў, Данецк і Днепрапятроўск.
Паколькі ў Львове не было адпаведнага стадыёна, для прыняцця матчаў чэмпіянату Еўропы, з 15 лістапада 2008 года пачалося будаўніцтва «Арэны Львоў».
Будаўніцтва канчаткова скончылася 29 кастрычніка 2011 годаГісторыя будаўніцтва .
Чэмпіянат Еўропы па футболе 2012 «Арэна Львоў» прыняла 3 матчы фінальнай частцы Еўрапейскага футбольнага чэмпіянату ў 2012 годзе:Еўра-2012 на «Арэне Львоў»
ДатаЧасКаманда 1''СчётКаманда 2СтадыяГледачы 9 чэрвеня 2012 21:45 1:0 Група B 32 990 13 чэрвеня 2012 19:00 2:3 Група B 31 840 17 чэрвеня 2012 21:45 1:2 Група B 32 990
Діскваліфікацыя 27 верасня 2013 года дысцыплінарны камітэт ФІФА прыняў рашэнне аб дыскваліфікацыі стадыёна з 27 верасня і на працягу ўсяго перыяду правядзення папярэдняга кваліфікацыйнага адбору на Чэмпіянат свету ў Расіі. Гэтае рашэнне было прынята на падставе дакладу FARE аб выкарыстанні на матчы фаераў.Sanctions of the FIFA Disciplinary Committee against Ukraine and Peru
Пасля пачатку ўзброенага конлфикта на ўсходзе Украіны 15 мая 2014 года стала вядома, што з-за ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны міжнародныя футбольныя матчы пад эгідай УЕФА дазволена прымаць толькі двум стадыёнах Украіны — НСК «Алімпійскі» ў Кіеве, і «Арэне Львоў» ў Львове.УЄФА дозволив грати міжнародні матчі лише в Києві та Львові
«Арэна Львоў» стала месцам правядзення матчаў чэмпіянату Украіны і еўракубкаў для данецкага «Шахцёра». Паядынкі пад эгідай УЕФА не трапляюць пад санкцыі ФІФА.
Спасылкі
Афіцыйны сайт Арэны Львоў
Катэгорыя:Футбольныя стадыёны Украіны Катэгорыя:ФК Карпаты Львоў Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Львова Катэгорыя:Спорт у Львове Катэгорыя:З’явіліся ў 2011 годзе Катэгорыя:2011 год ва Украіне