Ірэмель () — другая па велічыні вяршыня Паўднёвага Урала, размешчаная на паўночным усходзе Беларэцкага раёна Башкартастана і Катаў-Іванаўскага раёна Чалябінскай вобласці Расіі.
Апісанне Гара ўяўляе сабой двухвяршынны масіў, у склад якога ўваходзяць: Вялікі Ірэмель з платопадобнай вяршыняй Кабан, вышыня 1582,3 м; Малы Ірэмель, вышыня 1449,4 м. Вяршыні аддзеленыя седлавінай участкам шырынёй каля 1 км і вышынёй 1200—1250 м.
Працягласць з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад складае 12 км, з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход — 8 км.
Каля падножжа масіва размешчаны вытокі рэк Тыгын, Сіняк, Вялікі Аўняр, Карагайка, якія адносяцца да басейна ракі Белай, якая таксама бярэ свой пачатак паблізу за хрыбтом Аваляк.
Спасылкі
Красная Книга, флора, фауна и ООПТ Челябинской области и Южного Урала. Иремельское плато Вершины Каменного Пояса: Названия гор Урала. Глава «Южный Урал» Виртуальный Башкортостан. Иремель
Катэгорыя:Горныя вяршыні Урала Катэгорыя:Геаграфія Башкартастана