Татарск () — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Манастыршчынскім раёне. Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 20 км на паўднёвы захад ад Манастыршчына, на правым беразе ракі Гародні. Насельніцтва — 332 жыхара (2007). Адміністрацыйны цэнтр Татарскага сельскага паселішча. Вядома прынамсі з XVI стагоддзя як мястэчка Татарская слабада (пагранічны фарпост Рэчы Паспалітай, населены крымскімі татарамі).
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Соня Ёселеўна Гінзбург (1922—1994) — вучоны ў галіне нейрафізіялогіі, доктар медыцынскіх навук. Эсфір Саламонаўна Гурэвіч (нар. 1921) — беларускі літаратуразнавец.
Катэгорыя:Населеныя пункты Манастыршчынскага раёна