Назву Камо́рнік маюць:

Каморнік — у Польшчы ў XII—XIII стст. слуга або дваранін пры дварах князёў, каралёў. Кіраваў хатняй маёмасцю, прадстаўляў інтарэсы і замяшчаў гаспадара пры выкананні малазначных спраў. Каморнік — у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI—XVII стст. геадэзіст-землеўпарадчык, член падкаморскага суда. Каморнік — у бытавым ужытку ў 19 — пачатку 20 ст. — землямер.

Гл. таксама Каморнікі — катэгорыя вольных і прыгонных людзей на Беларусі ў XVI—XIX стст. без уласнага двара і зямлі.

Літаратура