Гурам Тэтрашвілі (нар. , Арджанікідзэ) — расійскі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера Выхаванец асецінскага футбола, пачынаў прафесійную кар’еру ва ўладзікаўказскім «Аўтадары» ў 2007 годзе. У 2011 годзе, пасля расфарміравання «Аўтадара», перайшоў у «Аланія-Д». У сезоне 2012/13 таксама гуляў у трэцім дывізіёне за пяцігорскі «Машук-КМВ».
У 2013 годзе перайшоў ва ўладзівастоцкую «Прамень-Энергію» з другога дывізіёна, правёў там паўтары гады. У канцы 2014 года далучыўся да «Тосна», дзе стаў адным з асноўных ігракоў, быў капітанам каманды. У студзені 2017 года разарваў канракт з «Тосна» і стаў іграком махачкалінскага «Анжы», у складзе якога 12 сакавіка 2017 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць маскоўскага «Спартака». У лістападзе 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў «Анжы».
У студзені 2019 года стала вядома аб вяртанні абаронцы ў «Анжы», аднак у сакавіку 2019 года ён падпісаў кантракт з беларускім клубам «Гомель»Тетрашвили стал игроком "Гомеля". Стаў адным з асноўных абаронцаў «Гомеля». У ліпені 2019 года перайшоў у «Тамбоў»Тетрашвили покинул "Гомель", дзе таксама трывала гуляў у аснове. Пакінуў клуб у сувязі з фінансавымі праблемамі ў студзені 2021 года разам з большасцю іншых ігракоў.
У красавіку 2021 года далучыўся да казахстанскага «Акжэтпеса». Па выніках сезона 2022 дапамог клубу вярнуцца ў Прэм’ер-лігу, пасля чаго пакінуў каманду.
Дасягненні Пераможца Першай лігі Казахстана: 2022
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Ігракі ФК Аўтадар Уладзікаўказ Катэгорыя:Ігракі ФК Аланія-Д Уладзікаўказ Катэгорыя:Ігракі ФК Машук-КМВ Пяцігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Прамень-Энергія Уладзівасток Катэгорыя:Ігракі ФК Тосна Катэгорыя:Ігракі ФК Анжы Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Тамбоў Катэгорыя:Ігракі ФК Акжэтпес