Кальцо з П’етраасы — залатое кальцо ў выглядзе шыйнай грыўні, знойдзенае ў кургане каля П’етраасы (цяпер П’етрааселе), жудзец Бузэў, паўднёвая Румынія (былая Валахія), у 1837 годзе. Яно было часткай вялікага залатога скарба, датаванага 250—400 гадамі нашай эры. Само кальцо, як часцей за ўсё лічыцца, мае рымска-міжземнаморскае паходжанне, на ёй ёсць надпіс на гоцкай мове (рунічны алфавіт «старшы Футарк»).
Кальцо з надпісам застаецца прадметам сур’ёзнай навуковай цікаўнасці, існуе шэраг тэорый наконт яго паходжання, прычыны захавання і датыроўкі. Надпіс, пашкоджаны неўзабаве пасля выяўлення, не можа быць прачытаны з упэненасцю, таму робяцца розныя спробы яго рэканструкцыі і інтэрпрэтацыі. Нядаўна з’явілася магчымасць рэканструяваць пашкоджаны ўчастак з дапамогай зноў знойдзеных выяў кальца ў яго першапачатковым стане. Кальцо з надпісам можа даць разуменне прыроды дахрысціянскай язычніцкай рэлігіі готаў.
Гісторыя
Паходжанне
Арыгінальны скарб, выяўлены ў вялікім кальцавым кургане, вядомым як гара Істрыца каля П’етрааселе ў Румыніі, складаўся з 22 частак, сярод якіх былі мноства залатых пасудзін, талерак і кубкаў, а таксама ювелірныя вырабы, у тым ліку два кальцы з надпісамі. Калі скарб толькі выявілі, рэчы былі склеены ў неіндыфіцыруемую чорную масу, што прывяло да высноў, што скарб мог быць пакрыты нейкім арганічным матэрыялам (напрыклад тканінай ці скурай) да таго як быў закапаны ў зямлюSchmauder (2002:84). Агульная вага знаходкі была каля 20 кг.
Дзесяць рэчаў, сярод якіх адно кальцо з надпісам, былі скрадзены неўзабаве пасля знаходкі скарба. А калі скраденыя рэчы былі зноў знойдзены, было высветлена, што кальцо было разрэзана прынамсі на чатыры часткі ювелірам з Бухарэста, пры гэтым адзін з сімвалаў надпіса быў значна пашкоджаны. На шчасце, да гэтага Лонданскае Арундэльскае таварыства зрабіла падрабязныя малюнкі, гіпсавую копію і фотаздымак кальца, і страчаны сімвал магчыма было аднавіць з адноснай пэўнасцюФотаздымак Арундэльскага таварыства, існаванне якога амаль стагоддзе заставалась невядомым навукоўцам, быў перавыданы Бернардам Місам у 2004 годзе.
Прычыны захавання Як і ў большасці знаходак гэтага тыпу, застаецца незразумелым, чаму рэчы былі памешчаны ў курган, хаця ёсць некалькі праўдападобных версій. Тэйлар сцвярджае, што кальцападобны курган, у якім гэтыя рэчы былі знойдзены, верагодна, знаходзіцца на месцы язычніцкага храма, і на падставе аналіза знойдзенага надпіса, можна меркаваць, што яны былі часткай ватыўнага скарбаTaylor (1879:8).. Праўда гэтая тэорыя ў значнай ступені ігнаруецца больш познімі даследаваннямі. У прыватнасці Лаенга (1997) адзначае, што ўсе астатнія рэчы ў скарбе мелі «пэўны рытуальны характар»Looijenga (1997:28). See also MacLeod and Mees (2006:174). Асабліва вартай увагі ў гэтай сувязі з’яўляецца фіяла, упрыгожаная выявамі (хутчэй за ўсё германскіх) багоўConstantinescu (2003:2)..
Прыхільнікі тэорыі аб асабістым скарбе Атанарыха мяркуюць, што золата было закапана ў спробе схаваць яго ад гунаў, якія перамаглі гоцкае племя грэйтрунгаў на поўначы ад Чорнага мора і пачалі рухацца ў бок Дакіі каля 375 годаConstantinescu (2003:3,14).. Але застаецца незразумелым, чаму золата так і засталося закапаным, бо дамова Атанарыха з Феадосіям I (380) дазволіла яму і яго супляменнікам знаходзіцца пад абаронай Рымскай дзяржавы да яго смерці ў 381 годзе. Іншыя даследчыкі меркавалі, што скарб належаў валадару остготаў. Русу (1984) ідэнтыфікаваў Гайну, гоцкага палкаводца рымскай арміі, які быў забіты гунамі каля 400 года, як уладальніка скарбаRusu (1984:207-229); referenced in Cojocaru (1999:11).. Хаця гэтая версія дапамагла б патлумачыць, чаму клад застаўся закапаным, яна не можа даць адказ на пытанне, чаму такі прыкметны кальцападобны курган быў абраны ў якасці месца, дзе быў схаваны такі вялікі і каштоўны скарб.
Датаванне Былі прапанаваны розныя версіі пра час захвання скарба, якія шмат у чым засноўваюцца на паходжанні рэчаў, манеры пахавання і надпісе на кальцы. Тэйлар гаворыць аб дыяпазоне ад 210 да 250 года. У больш позніх даследваннях навукоўцы прапанавалі некалькі больш познія тэрміны: прыхільнікі тэорыі Атанарыха казалі пра пачатак 4-га стагоддзя, а даследчыкі Канстантынэску і Тамеску ўказвалі на пачатак 5 стагоддзяConstantinescu (2003:3,14); Tomescu (1994:230-235)..
Рэканструкцыя надпісу right|thumb|250px|Рэканструкцыя рунічнага надпісу з абруча. На залатым абручы маецца рунічны надпіс («старэйшы Футарк»), пры гэтым 7-ы сімвал (верагодна ᛟ /o/) быў збольшага знішчаны, калі абруч парэзалі выкрадальнікі. Пашкоджаная руна выклікала шэраг навуковых дыскусій, падчас якіх яе прызнавалі як ᛃ /j/ (Reichert 1993, Nedoma 1993) ці, магчыма, ᛋ /s/ (Looijenga 1997)Reichert (1993), Nedoma (1993); referenced in Düwel (2001:32).. Калі прыняць да ўвагі здымак Арундэльскага таварыства, дык надпіс першапачаткова быў такі:
gutaniowi hailag ᚷᚢᛏᚨᚾᛁᛟᚹᛁ ᚺᚨᛁᛚᚨᚷ
Сэнс надпісу Нягледзячы на адсутнасць кансэнсусу адносна дакладнай расшыфроўкі надпісу, навукоўцы згодныя з тым, што яго мова — нейкая форма готыкі, і што яна была зроблена ў рэлігійных мэтах. Тэйлар інтэрпрэтуе надпіс як відавочна паганскі па сваім характары і які сведчыць аб існаванні храма, для якога абруч быў вотыўным скарбам. Ён называў дату закладання скарбу (210—250) сыходзячы з таго факту, што пераход да хрысціянства готаў уздоўж Дуная, як лічыцца, быў практычна завершаны на працягу некалькіх пакаленняў пасля таго, як яны перасяліліся сюды ў 238 годзеTaylor (1879:7-8)..
Мак-Лаўд і Міес (2006) лічаць, што абруч мог уяўляць сабою «храмавы абруч» ці «святы прысяжны абруч», існаванне якіх у паганскія часы зафіксавана ў старажытнаскандынаўскай літаратуры і знаходзіць пацверджанне ў археалогііMacLeod and Mees (2006:173-174); Ullberg (2007). Акрамя таго, як яны мяркуюць, надпіс мог служыць доказам існавання пакланення «маці-багіням» сярод готаў, што паўтарае добра задакументаванае пакланенне «маці-багіням» у іншых рэгіёнах на нямецкім поўначыMacLeod and Mees (2006:174). Мак-Лаўд і Міес таксама мяркуюць, што з’яўленне абодвух агульнанямецкіх тэрмінаў, якія пазначаюць «святасць» (wīh і hailag), можа дапамагчы растлумачыць адрозненне паміж двума паняццямі на гоцкай мове. Яны мяркуюць, што абруч лічыўся святым не толькі з-за яго сувязі з адным ці некалькімі божаствамі, але таксама і сам па сабеMacLeod and Mees (2006:174)..
Літаратура
. PDF . PDF; Summary
.
.
. .
Катэгорыя:Археалогія ў Румыніі Катэгорыя:Вырабы з золата Катэгорыя:Готы Катэгорыя:Гістарычныя каштоўнасці