Эйфелевы мост — мост праз раку Прут і кантрольна-прапускны пункт паміж Малдовай і Румыніяй. Мост размешчаны паміж горадам Унгень (Малдова) і камунай Унгень (Румынія).
Гісторыя 6 (18) мая 1872 года расійскі дыпламат Іван Аляксеевіч Зіноўеў і міністр замежных спраў Румыніі Георгій Костафору падпісалі пагадненне аб чыгуначных вузлах, якое было ратыфікавана 9 (21) студзеня 1873 годаФредерик Келлог. Дорога к румынской независимости. 1995. С.84.
Чыгунка Ясы — Унгень была адчынена 1 жніўня 1874 года. У рамках падрыхтоўкі да руска-турэцкай вайны (1877—1878), Расійская імперыя ў 1871 годзе распачала будаўніцтва чыгункі Кішынёў — Карнешты — Унгены (будаўніцтва з 1871 па 1875 гады), якая і была адчынена 1 чэрвеня 1875 года. Унгенская мытня таксама была адкрыта ў 1875 годзе. Участак чыгункі Кішынёў — Карнешты быў адкрыты раней, яшчэ ў 1873 годзе.
У 1876 годзе пасля вясновай паводкі ракі Прут чыгуначны мост, які злучаў Бесарабію і Румынію быў амаль знішчаны. Кіраванне чыгунак запрасіла Гюстава Эйфеля ў Расію, каб перапраектоўваць і перабудаваць мост.
Мост быў адкрыты 9 (21) красавіка 1877 года, усяго за тры дні да пачатку руска-турэцкай вайны. 11 (23) красавіка 1877 года войскі Расіі ўвайшлі ў Румынію праз Унгень і на наступны дзень абвясцілі вайну Асманскай імперыі.
Праз дзесяць гадоў пасля будаўніцтва моста, Эйфель пачаў будаваць Эйфелеву вежу, якія падобная па стыліLucia Bacalu:În topul celor mai importante atracţii turistice, Expresul, 2 красавіка 2012.
6 мая 1990 года мост быў месцам акцыі, вядомай як «Мост кветак» ()Марцін Каснкоўскі, Spotkania polsko-mołdawskie: Księga poświęcona pamięci Profesora Janusza Solaka, ст.157–158 Люблін, Episteme, isbn=978-83-62495-28-3}}, непасрэдным эфектам якой было спрашчэнне пераходу граніцы паміж Румыніяй і Малдовай. У акцыі прыняло ўдзел каля 1200000 асоб. Сімвалічна, з абодвух бакоў маста, былі раскіданы кветкі, адкуль пайшла назва акцыіPodul de flori (1990 - 1991), Istoria Moldovei, 2018-05-20}}Ce are în comun podul lui Eiffel din Ungheni cu evenimentele din 7 aprilie 2009], 19-4-2012, Expresul.
У чэрвені 1991 года, яшчэ да распаду СССР і атрымання незалежнасці Малдовы, дайшло да другой акцыі, названай «другім мастом кветак», якая прывяла да дагавора, згодна якім жыхары Малдовы маглі без дакументаў пераходзіць у Румынію.
У красавіку 2012 года, незадоўга да 135-годдзя моста, на пасяджэнні мясцовай рады малдоўскага горада Унгень было прапанавана афіцыйна назваць мост, які злучае Малдову і Румынію, «мастом Эйфеля» ()E oficial! Podul Eiffel — noua denumire a podului feroviar peste Prut din Ungheni|website=Expresul, 20-04-2012.
Спасылкі
Катэгорыя:Памежныя масты Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Румыніі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Малдовы Катэгорыя:Транспарт у Малдове Катэгорыя:Транспарт у Румыніі