Мікіта Мельнікаў (нар. , ) — расійскі футбаліст, нападнік інданезійскага клуба «Персікаба 1973».

Клубная кар’ера Выхаванец школ маскоўскіх «Спартака» і ФШМ, з 2014 года пачаў выступаць за моладзевую каманду маскоўскага «Тарпеда». У 2016 годзе гуляў за аматарскую каманду маскоўскага «Лакаматыва», а пазней далучыўся да тульскага «Арсенала», дзе таксама гуляў за моладзевы склад. У першай палове 2018 года выступаў на правах арэнды за «Строгіна», а пазней папоўніў склад іншага клуба ПФЛ, «Сатурна».

У сакавіку 2019 перайшоў у беларускі клуб «Славія» з Мазыра. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды, часам выхадзіў на замену. У лютым 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў мазырскі клуб і неўзабаве папоўніў склад дзяржынскага «Арсенала». Так і не згуляўшы за каманду з-за траўмы, у ліпені 2022 года пакінуў клуб.

Са студзеня 2023 года стаў трэніравацца са «Слуцкам» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам. Стаў рэгулярна з’яўляцца на полі ў складзе слуцкай каманды, за паўгады забіў 5 галоў. У ліпені 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў «Слуцк» і неўзабаве далучыўся да «Спартака» з Кастрамы.

У студзені 2024 года зноў стаў іграком «Слуцка». У канцы снежня 2024 год, па сканчэнні кантракта са Слуцкам, Мікіта Мельнікаў падпісаў кантракт з інданезійскім клубам «Персікаба 1973».

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Тула Катэгорыя:Ігракі ФК Строгіна Катэгорыя:Ігракі ФК Сатурн Раменскае Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Кастрама Катэгорыя:Ігракі ФК Персікаба 1973