Шклозавод Ялізава — адзін з найбуйнейшых вытворцаў бясколернай шкляной тары на тэрыторыі Беларусі. Прадпрыемства з'яўляецца горадаўтваральным для пасёлка Ялізава Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці.
Шкляны завод у пасёлку Ялізава заснаваны ў 1913 годзе. За савецкім часам гэта быў сапраўдны гігант шклатары: 5 цэхаў завода давалі працу паўтары тысячам чалавек.
З пачатку 2000-х гадоў 65 % акцый шклозавода «Ялізава» належыць АТЕС Holding — гэта зарэгістраваная ў Аўстрыі кампанія, адным з асноўных уладальнікаў якой называюць вядомага беларускага бізнесмена Аляксандра Мураўёва.https://news.tut.by/economics/476446.html
Рост кошту газу і ўступленне Беларусі ў адзіную мытную прастору ў 2014 годзе зрабілі прадукцыю завода неканкурэнтаздольнай. У 2015 працаваў толькі адзін цэх з 390 рабочымі. У студзені 2016 завод быў прызнаны банкрутам, але працягнуў працу. У красавіку 2018 быў набыты за 36 млн рублёў Гродзенскім шклозаводам на крэдыт Беларусбанка.https://news.tut.by/economics/592147.html
На заводзе можна наведаць Музей шкла.
12 верасня 2018 года да свайго 105-гадовага юбілея шклозавод правёў дзень адчыненых дзвярэй.https://www.belta.by/regions/view/steklozavod-elizovo-v-chest-105-letija-provedet-den-otkrytyh-dverej-317516-2018/
Катэгорыя:Прадпрыемствы Беларусі па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў Катэгорыя:Прадпрыемствы Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Ялізава Катэгорыя:1913 год у Беларусі Катэгорыя:Гуты Беларусі