Аляксандр Іванавіч Ціток (нар. 1967, в. Дворышча, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Скончыў у 1997 годзе Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 2007 годзе Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працоўную дзейнасць пачаў у 1986 годзе ў саўгасе «Судкова» Хойніцкага раёна, у 1988—2009 гадах працаваў аграномам саўгаса «Прудок» Мазырскага раёна, Мазырскай занальнай дзяржаўнай сортавыпрабавальнай станцыі, узначальваў КДУП «Мазырзелянбуд», Мазырскую сортавыпрабавальную станцыю.

З 2009 года — намеснік, першы намеснік старшыні — начальнік райсельгасхарча Мазырскага райвыканкама, у 2011—2016 гадах — старшыня Хойніцкага райвыканкама. З верасня 2016 года — начальнік Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

2 красавіка 2019 года прызначаны старшынёй Шклоўскага райвыканкамаЛукашэнка ўзгадніў назначэнне на пасаду старшыні Шклоўскага райвыканкама Аляксандра Цітка 02.04.2019.

Узнагароды і звання

Ганаровы грамадзянін Хойнік (2015).

Катэгорыя:Старшыні Шклоўскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Старшыні Хойніцкага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Хойнікаў