Акадэмія навук і мастацтваў Босніі і Герцагавіны (, , лац. , кір. ) — вышэйшая нацыянальная навуковая ўстанова Босніі і Герцагавіны.

Гісторыя Акадэмія была створана Законам аб Акадэміі навук і мастацтваў Босніі і Герцагавіны ад 1966 г. на базе існуючага з 1951 г. Навуковага таварыства Босніі і Герцагавіны ().

Арганізацыя Кіраўніцтва Кіруючымі органамі Акадэміі з'яўляюцца Асамблея, Прэзідыум і Выканаўчы камітэт.

Аддзяленні Акадэмія мае 6 аддзяленняў: Аддзяленне гуманітарных навук; Аддзяленне мастацтваў; Аддзяленне медыцынскіх навук; Аддзяленне прыродных і матэматычных навук; Аддзяленне сацыяльных навук; Аддзяленне тэхнічных навук.

Прэзідэнты Васа Бутазан (1966–1968) Браніслаў Джурджаў (1968–1971) Едхем Чама (1971–1977) Алойз Бенац (1977–1981) Светазар Зіманіч (1981–1990) Сеід Хукавіч (1990–1999) Бажыдар Маціч (1999-14) Мілаш Трыфкавіч (2014-)

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Нацыянальныя акадэміі

Катэгорыя:З’явіліся ў 1951 годзе