«Шчыт Лівіі» () — узброеная арганізацыя ў Лівіі, складзеная з узброеных груп праціўнікаў Муамара Кадафі. Утворана ў 2012 годзе. Лівійскі парламент ППЛ пазначыў большую частку ўдзельнікаў арганізацыі як тэрарыстаў, а некаторыя групы Шчыта звязаны з Аль-Каідай.
Сувязі З часу пачатку Другой грамадзянскай вайны, Шчыт Лівіі меў сувязі з iсламiстамі.
Падраздзяленні «Лівійскі шчыт 1», які ўваходзіць у склад Савета шуры рэвалюцыянераў Бенгазі. Палатай прадстаўнікоў аднесена да тэрарыстаў. «Заходні шчыт» — баявое падраздзяленне Новага Усеагульнага нацыянальнага кангрэса. Удзельнічаў у баях на поўдні і захадзе Трыпалі. Групоўка звязана з лідарам Аль-Каіды Абдом аль-Мухсін Аль-Лібі, таксама вядомага як Ібрагім Алі Абу Бакр або Ібрагім Тантуш. (Не блытаць з Абу Анас аль-Лібі). «Цэнтральны шчыт» — баявое падраздзяленне Новага Усеагульнага нацыянальнага кангрэса. Арганізацыя брала актыўны ўдзел у спробе захопу Міжнароднага аэрапорта Трыпалі. З-за вялікай колькасці жыхароў Мiсураты ў яе шэрагах, часам пазначалася як «Мiсурацская брыгада». Палатай прадстаўнікоў Лівіі афіцыйна аб’яўлена тэрарыстычнай. 4 снежня 2019 года паспрабавала ажыццявіць дзяржаўны пераварот у Лівіі, імкнучыся звергнуць Урад нацыянальнай згоды прэм’ер-міністра Фаіза СараджаСМИ: у здания президентского совета ПНС Ливии начались столкновения // РИА Новости, 4 декабря 2019.
Стварэнне Міністэрства абароны Лівіі ў адпаведнасці з рашэннем № 29 8 сакавіка 2012 года заснавала «Шчыт Лівіі». Рашэнне № 29 абвяшчае:
«У Цэнтральным рэгіёне Лівіі павінна быць сфармавана брыгада, якая павінна называцца «Лівійскі шчыт». Сілы Цэнтральнай брыгады павiнны складацца, як правіла, з паўстанцаў з наступных рэгіёнаў: Місурата, Сірт, Джафра, Бені-Валід, Тэрхуна, Алхмус, Мслат і Злітэн. Палкоўнік Махамед Ібрагім Муса прызначаецца камандзірам брыгады.»
Гэта рашэнне было падпісана міністрам абароны Усамай Абдулсаламам Алжулі. Такім чынам, назва «Шчыт Лівіі» была ўпершыню згадана лівійскім міністрам абароны.
Катэгорыя:З’явіліся ў 2012 годзе Катэгорыя:Узброеныя групоўкі ў Лівіі Катэгорыя:Тэрарыстычныя арганізацыі