Пажар у саборы Парыжскай Божай Маці пачаўся 15 красавіка 2019 года, незадоўга да 18:50 CEST. Пажар быў патушаны ранкам 16 красавіка. Агонь прывёў да сур’ёзных разбурэнняў будынка — абваліўся шпіль і дах, унутранае ўбранне сабора было пашкоджанае высокай тэмпературай.

Апісанне Пажар пачаўся ў верхняй частцы будынка. Ён хутка распаўсюдзіўся па ўсім будынку, агонь перакінуўся на паўночную вежу сабора. Абрынуліся дах і шпільnashaniva.by. Агонь знішчыў дзве траціны даху і гадзіннік сабора. Вежу і структуру сабора Нотр-Дам пажарныя змаглі ўратавацьnashaniva.by. Пажар быў лакалізаваны, а затым пагашаны супрацоўнікамі экстраных службnashaniva.by. Таксама ацалелі каштоўныя рэліквіі, якія захоўваюцца ў саборы.

На час пажару ў саборы была запланаваная імша. Людзі, якія знаходзіліся на востраве Сітэ, дзе размешчаны сабор, былі эвакуіраваны; ніхто не пацярпеў.

Паводле інфармацыі міністра ўнутраных спраў Францыі, у тушэнні агню былі занятыя 400 пажарных. Пажарныя самалёты не выкарыстоўваюцца пры тушэнні пажару з-за небяспекі для людзей паблізу, а таксама для ацалелых канструкцый будынка, якія маглі яшчэ больш пацярпець ад рэзкага перападу тэмпературы.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон запусціў міжнародную кампанію для збору сродкаў на аднаўленне храма.

18 красавіка прадстаўнік французскай судовай паліцыі сказаў, што паводле версіі следства хутчэй за ўсё прычынай пажару было электрычнае кароткае замыканнеapnews.com.

Катэгорыя:Красавік 2019 года Катэгорыя:Сабор Парыжскай Божай Маці Катэгорыя:Пажары Катэгорыя:Падзеі 15 красавіка Катэгорыя:2019 год у Францыі Катэгорыя:Катастрофы ў Францыі Катэгорыя:Падзеі ў Парыжы Катэгорыя:Катастрофы 2019 года