Аляксей Ануфрыевіч Ляпце́еў ( — ) — вучоны ў галіне машынабудавання, доктар тэхнічных навук (1991), прафесар (1992).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Фойна Магілёўскай вобласці Беларусі. У 1968 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (сучасны Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт) і працаваў у ім.
Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па тэорыі і праектаванні сельскагаспадарчых машын. Распрацаваў асновы апрацоўкі глебы плугамі з пераменнай шырынёй захопу. Сааўтар шэрагу патэнтаў.
Сярод апублікаванага: Обоснование основных параметров унифицированного семейства модульных плугов (разам з А. С. Жылко) // Тракторы и сельхозмашины. 1986. № 9.
Літаратура — С. 427.
Спасылкі Лептеев, Алексей Онуфриевич (доктор технических наук; 1941—1998) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Катэгорыя:Выпускнікі БДАТУ Катэгорыя:Выкладчыкі БДАТУ Катэгорыя:Машынабудаўнікі СССР Катэгорыя:Машынабудаўнікі Беларусі