Маламонас (Mallomonas) — род аднаклетачных залацістых водарасцей сямейства маламанадавых.
Апісанне
Клеткі адзіночныя рознай формы, аднажгуцікавыя, свабодна плаваюць, абалонка цвёрдая, пакрыта панцырам з акрамянелых лускавінак, размешчаных чарапіцападобна радамі або па спіралі, у многіх відаў лускавінкі з крэменевымі ігламі і шыпамі (рознай формы і колькасці). Хларапластаў 1—2, пасценныя, звычайна без пірэноіда. Клетачнае ядро шарападобнае ці авальнае, часцей цэнтральнае. Запасное рэчыва — лейказін.
Пашырэнне
Вядома больш за 200 відаў. Трапляюцца ў чыстых, халодных водах, часта на балотах, у канавах, сажалках, старыцах, азёрах, рэках. На Беларусі адзначаны , ,
Асаблівасці біялогіі
Размнажэнне падоўжным дзяленнем клеткі разам з панцырам у рухомым стане або ўтварэннем 2 даччыных клетак з уласным панцырам унутры матчынай клеткі. Жыўленне фотааўтатрофнае.
Літаратура Міхеева Т. М. Маламонас //
Катэгорыя:Залацістыя водарасці