Першама́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Першамайск (да 2011 г. вёска Першамайская).
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Сабакенцаўскі сельсавет у складзе Васілішкаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Сабакенцы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета, вёска Сабакенцы, атрымала назву Першамайская, а сельсавет перайменаваны ў ПершамайскіУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Радунскага раёна. 17 чэрвеня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Матыльскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 чэрвеня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 28 (948).. 2 снежня 1961 года ў склад Навадворскага сельсавета перададзены вёскі Дамейкі і СырніРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).. З 25 снежня 1962 года ў складзе Шчучынскага раёна. 11 лютага 1972 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хадзілонскага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).. 19 жніўня 1985 года ў склад сельсавета з Бакштаўскага сельсавета перададзены вёскі Вайнілаўцы і СтарадворцыРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 жніўня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 36 (1842).. У 1986 годзе скасаваны хутар ГрабнікРашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада і 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).. 21 чэрвеня 2011 года цэнтр сельсавета, вёска Першамайская, атрымала статус аграгарадка і перайменавана ў ПершамайскРешение Щучинского районного Совета депутатов от 21 июня 2011 г. № 52 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района . 30 снежня 2014 года ў склад Васілішкаўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты: вёскі Вайнілаўцы, Старадворцы і Стары ДворРешение Гродненского областного Совета депутатов от 30 декабря 2014 г. № 51 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района Гродненской области.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (44 населеныя пункты) — 2406 чалавек, з іх 59,4 % — беларусы, 38,7 % — палякі, 1,0 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (41 населены пункт) — 1295 чалавек.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Васілішкаўскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Радунскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе